Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

іберы, ‑аў.

1. Старажытныя ўсходнегрузінскія плямёны, якія насялялі Іберыю (старажытная назва Ўсходняй Грузіі).

2. Група плямён, якія насялялі старажытную Іспанію.

іберыец,

гл. іберыйцы.

іберыйка,

гл. іберыйцы.

іберыйскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Іберыі, іберыйцаў, належыць ім. Іберыйская культура. Іберыйскія мовы.

іберыйцы, ‑аў; адз. іберыец, ‑рыйца, м.; іберыйка, ‑і, ДМ ‑рыйцы; мн. іберыйкі, ‑рыек; ж.

Тое, што і іберы.

ібіс, ‑а, м.

Птушка атрада галянастых з доўгімі нагамі і доўгай загнутай дзюбай, якая жыве ў цёплых краінах, звычайна недалёка ад вады. Чорны ібіс. Белы ібіс. Аўстралійскі ібіс.

[Грэч. ibis.]

ібісавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ібіса, належыць яму. Ібісавая галава.