Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ясак, ‑у, м.

1. Падатак у Рускай дзяржаве, які збіралі на карысць казны з народаў Паволжа і Сібіры.

2. Уст. Умоўны знак, сігнал.

[Ад цюрк. jasaq — падатак, даніна.]

ясакар, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Вялікае дрэва сямейства вярбовых з цёмна-шэрай карой, разнавіднасць таполі; чорная таполя. Ля вокан шумяць ясакары. Калачынскі. / ‑у, у знач. зб. Зараснікі ясакару. Лес з ясакару.

2. ‑у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва. Мэбля з ясакару.

ясакарнік, ‑у, м., зб.

Зараснік ясакару.

ясачка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑чцы, Т ‑ай (‑аю); Р мн. ‑чак; ж.

Абл. Ласкавы зварот да каго‑н. Шэпчуць нечыя вусны: — Як цябе я люблю, мая ясачка. Зарыцкі. — Куды ж ты, мая ясачка, пойдзеш? Грахоўскі.

ясачны, ‑ая, ‑ае.

Гіст.

1. Які мае адносіны да ясаку, з’яўляецца ясаком. Ясачны збор.

2. Які плаціць ясак, звязаны з выплатай ясаку. Ясачныя людзі.

ясельны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ясляў (у 1 знач.). Ясельная агароджа.

2. Які мае адносіны да ясляў (у 2 знач.). Ясельная група. Ясельны ўзрост.

3. Які наведвае або можа наведваць дзіцячыя яслі. Ясельныя дзеці.

ясельнічы, ‑ага, м.

Гіст. Прыдворны чын у рускай дзяржаве 15–17 стст. // Асоба, якая ўзначальвала Канюшневы прыказ з пачатку 17 ст., а таксама загадвала царскім псовым паляваннем. Загад ясельнічага.

ясеневы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і ясянёвы. Простая рэч — лыжы, звычайныя бярозавыя ці ясеневыя лыжы, лёгкія і такія неабходныя ў паўночных снягах. Шамякін.

ясень, ‑я і ‑ю, м.

1. ‑я. Дрэва сямейства маслінавых з перыстым лісцем і цвёрдай драўнінай, якая выкарыстоўваецца ў мэблевай прамысловасці. Ля самага лесу маю ўвагу прыцягнулі тры высозныя ясені. Ігнаценка. Купчастыя ліпы і ясені Шалаш па-над студняй сплялі. Астрэйка. / ‑ю; у знач. зб. Пасадка ясеню.

2. ‑ю; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва. Мэбля з ясеню.

ясколка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Адна- або шматгадовая расліна сямейства гваздзіковых.