Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

яр 1, ‑а, м.

Роў, лагчына. Лёгкія і высокія металічныя масты перакінуты цераз глыбокія яры з мелкімі рэчкамі недзе ўнізе. В. Вольскі. Перада мною распасціраліся зялёныя паплавы, чарназёмныя палі з глыбокімі ярамі. Якімовіч.

яр 2, ‑ы, ж.

Абл. Ярына. Прамытае паветра пахла спелаю яр’ю і соладам гваздзікоў. Гартны.

яр-мядзянка, яры-мядзянкі, ДМ яры-мядзянцы, ж.

Зялёная фарба, якая атрымліваецца ў выніку акіслення медзі.

яравы, ‑ая, ‑ое.

1. Вясенні, які праводзіцца вясной (пра палявыя работы). Правая сяўба.

2. Які высяваецца і прарастае вясной і дае ўраджай восенню таго ж года; аднагадовы (пра сельскагаспадарчыя культуры). / у знач. наз. яравое, ‑ога, н. І азіміна, і яравое раслі на вачах. Мележ.

3. Прызначаны для пасеву аднагадовых культур, засеяны такімі культурамі. Дарога вяла праз яравы палетак. Чарнышэвіч. За яравымі палеткамі пачыналіся лясы. Гартны.

яравізаваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад яравізаваць.

яравізавацца, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Стаць (станавіцца) яравізаваным.

2. толькі незак. Зал. да яравізаваць.

яравізаваць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Падвергнуць (падвяргаць) яравізацыі. Яравізаваць насенне.

яравізатар, ‑а, м.

Спецыяліст па яравізацыі.

яравізацыя, ‑і, ж.

1. Першая стадыя развіцця раслін, якая праходзіць пры нізкіх тэмпературах.

2. Перадпасяўная апрацоўка насення з мэтай паскарэння развіцця раслін і павышэння іх ураджайнасці (служыць таксама сродкам ператварэння азімай культуры ў яравую). Яравізацыя насення. ▪ Дзяўчына расказвала, як яны праводзілі яравізацыю, садзілі адборныя клубні. Стаховіч.

яранга, ‑і, ДМ ‑нзе, ж.

Пераноснае жыллё некаторых народаў Поўначы, якое складаецца з драўлянага круглага каркаса з дахам канічнай формы, пакрытага шкурамі аленяў. На Чукотцы, дзе цяпер ярангі Засыпае снегам, праз гадоў Гэтак трыццаць-сорак добрым ранкам Зацвіце ўся тундра ад садоў. Панчанка. Дым клубіцца над ярангай. Звонак.

[Чукоцкае.]

ярара, ‑ы, ж.

Вельмі ядавітая паўночнаамерыканская змяя.