Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

яй-богу, выкл.

Разм. Далібог, дальбог. Такой мясціны вы, яй-богу, наўрад ці знойдзеце больш дзе. Колас. — Нездарма Піліп на мяне так быў ашчэрыўся. Справядлівы ён чалавек, яй-богу! Ермаловіч. [Еўлага:] — А добрая ў цябе схованка за дзвярамі ў сенцах, яй-богу! Паўлаў.

яйка, ‑а, н.

Тое, што і яйцо (у 2 знач.). — Ну, дык дай масла, яек і млека!.. — звярнуўся да .. [кабеты].. паляк. Нікановіч. Не прыцэньваючыся, Шарупічы купілі адтопленага малака, ігруш, яек. Карпаў.

•••

Сядзець на яйках гл. сядзець.

яйла, ‑ы, ж.

1. Галоўная града ў сістэме Крымскіх гор. Вецер звычайна дзьме з мора, бо з трох астатніх бакоў Сімеіз акружае надзейная варта — падкова Ай-Петрынскай яйлы. Карамазаў.

2. Агульная назва летняй пашы ў Крымскіх гарах.

[Цюрк.]

яйцавод, ‑а, М ‑дзе, м.

У анатоміі — праток, па якім яйцаклетка выводзіцца з яечніка; матачная труба.

яйцавы, ‑ая, ‑ое.

У біялогіі — які мае адносіны да яйца (у 3 знач.). Яйцавая клетка.

яйцаед, ‑а, М ‑дзе, м.

Паразітычнае перапончатакрылае насякомае, якое адкладвае яйцы ў яйцы другіх насякомых.

яйцаклад, ‑а, М ‑дзе, м.

Вонкавы палавы орган многіх насякомых і некаторых рыб, які служыць для адкладвання яец.

яйцакладка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

У заалогіі — адкладванне аплодненых яец у знешняе асяроддзе. Яйцакладка ў птушак. Перыяд яйцакладкі. // Адкладзеныя аплодненыя яйцы.

яйцаклетка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

У біялогіі — жаночая палавая клетка жывёльных і раслінных арганізмаў, якая ў выніку апладнення або партэнагенезу дае пачатак новаму арганізму; яйцо (у 3 знач.).

яйцаклеткавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да яйцаклеткі, звязаны з яйцаклеткай.