Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

юка, ‑і, ДМ юцы, ж.

1. Паўднёвая вечназялёная дрэвавая расліна сямейства агававых, што разводзіцца як дэкаратыўная.

2. Валокны гэтай расліны, з якіх вырабляюць канаты, рагожы і пад.

[Ісп. yuca з мовы паўднёваамерыканскіх індзейцаў.]

юкагір,

гл. юкагіры.

юкагірка,

гл. юкагіры.

юкагірскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да юкагіраў, які належыць, уласцівы ім. Юкагірскія песні. Юкагірская мова.

юкагіры, ‑аў; адз. юкагір, ‑а, м.; юкагірка, ‑і, ДМ ‑рцы; мн. юкагіркі, ‑рак; ж.

Народ, які жыве ў Якуцкай АССР і Магаданскай вобласці.

юкала, ‑ы, ж.

Вяленая рыба, якая нарыхтоўваецца ў запас жыхарамі Поўначы і Далёкага Усходу.

[Мансійскае, хантыйскае.]