Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

югаславы, ‑аў; адз. югаслаў, ‑лава, м.; югаслаўка, ‑і, ДМ ‑лаўцы; мн. югаслаўкі, ‑лавак; ж.

Насельніцтва Югаславіі.

югаслаў,

гл. югаславы.

югаслаўка,

гл. югаславы.

югаслаўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Югаславіі, югаславаў, які належыць, уласцівы ім. Югаслаўскі звычай.

югер, ‑а, м.

У старажытным Рыме — зямельная мера паверхні, роўная 2942 м².

[Лац. jugerum.]