Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эх, выкл.

Ужываецца пры выражэнні захаплення, раптоўнага здзіўлення, папроку, шкадавання, прыкрасці. — Эх, дакука на маю галаву, — думала .. [Волька], аднак жа пад вечар скарэй пайшла дахаты. Скрыган. Эх, як слаўна, як прыгожа, Хораша, прыстойна! Колас. [Лена:] — Лепш памаўчы. Колькі разоў абяцаў кінуць піць, а ўсё не кідаеш. Эх, Алесь, Алесь. Яшчэ сватаўся... Ваданосаў.

эхалот, ‑а, М ‑лоце, м.

Гідраакустычны прыбор для вымярэння глыбінь мора.

эхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Выражаць пачуцці жалю, заклапочанасць захаплення і пад., вымаўляючы «эх». [Фрэйда:] — Прыходзіць гэта да мяне ... стары Сымон.., паглядае лагодна па баках і пачынае эхаць і гмы[к]аць. Бядуля.

эхінакакоз, ‑у, м.

Захворванне жывёл і чалавека, якое выклікаецца паразітаваннем лічынак эхінакока.

эхінакок, ‑а, м.

Стужкавы гліст, які паразітуе ў кішэчніку сабакі і некаторых іншых жывёл. // Лічынка, зародак гэтага гліста, якія сустракаюцца ў розных органах чалавека і жывёл і выклікаюць цяжкія захворванні.

[Ад грэч. echínos — вожык і kókkos — зерне.]

эхінакокавы, ‑ая, ‑ае.

Які выклікаецца эхінакокам. Эхінакокавая хвароба.