Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эл, нескл., н.

Назва літары «л».

эладэя, ‑і, ж.

Вадзяная расліна сямейства жабінкавых, якая засмечвае сажалкі і вадаёмы; расце ў акварыумах.

[Грэч. helōdēs — балотны, helos — балота.]

элаквенцыя, ‑і, ж.

Уст. Аратарскае майстэрства; красамоўства.

[Лац. eloguentio.]

эластык, ‑у, м.

1. Уст. Тое, што і рызіна.

2. Сінтэтычнае эластычнае валакно, з якога вырабляюць панчохі, шкарпэткі і пад., што маюць уласцівасць расцягвацца.

3. Эластычная тканіна з рызінавымі ніткамі, якая выкарыстоўваецца на паясы, падвязкі і пад.; выраб з такой тканіны.

[Грэч. elastós — пругкі, цягучы.]

эластычнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць эластычнага. Эластычнасць скуры.

эластычны, ‑ая, ‑ае.

1. Гнуткі і пругкі. Твар закрывала эластычная гумавая маска з вузкімі прарэзамі для вачэй. Машара. Скрут прыхінуўся спінай да скалы, з задавальненнем адчуваючы пад эластычным касцюмам яе цвёрдасць. Шыцік.

2. перан. Мяккі, плаўны, павольны; пазбаўлены рэзкасці. Эластычныя рухі. ▪ Павольная, эластычная ў сваім праяўленні сутарга прайшла па ягоным целе, і чалавек, распластаўся на каменні, адкінуўшы руку з плакатам убок. Мікуліч.

3. перан. Які лёгка змяняецца пад уздзеяннем якіх‑н. умоў, які можа лёгка прыстасоўвацца да чаго‑н.

[Ад грэч. elastós — пругкі, цягучы.]

эласцін, ‑у, м.

Спец. Адзін з асноўных бялкоў, што ўваходзяць у склад эластычных валокнаў сценак артэрый, скуры і пад.

[Грэч. elastós — пругкі, цягучы.]

эласцінавы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да эласціну.

элеватар, ‑а, м.

1. Збудаванне для захоўвання вялікай масы збожжа з механічным абсталяваннем для прыёму, ачысткі, сушкі і разгрузкі зерня. Удзень і ўночы стэпам пылілі грузавікі, везлі на элеватар у мяхах і проста ў кузавах золата — у поце запрацаваны хлеб. Даніленка. Асабліва важна, каб збожжаўборачны канвеер дзейнічаў зладжана і бесперабойна ва ўсіх звеннях — ад нівы да элеватара. «Звязда».

2. Канвеер для перамяшчэння грузаў вертыкальна або пад вялікім вуглом да гарызонта. З элеватара густа сыпалася ў .. кузаў [машыны] сіласная маса. Паслядовіч.

3. Водаструменная помпа, якая выкарыстоўваецца ў сістэме ацяплення для змешвання гарачай і халоднай вады.

[Ад лац. elevator — які падымае.]

элеватарны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да элеватара (у 1 знач.). Элеватарнае абсталяванне.

2. Прызначаны для элеватара (у 2 знач.). Элеватарнае звяно. // Забяспечаны элеватарам. Элеватарная мыйка. // Які выконваецца пры дапамозе элеватара. Элеватарны спосаб здабычы торфу.