Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эзатэрычны, ‑ая, ‑ае.

Тайны, зразумелы толькі для азнаёмленых; проціл. экзатэрычны. Эзатэрычнае значэнне абраду.

[Ад грэч. esōterikos — унутраны.]

эзафагаскоп, ‑а, м.

Трубка з аптычнымі і асвятляльнымі сістэмамі, якая выкарыстоўваецца ў медыцынскай практыцы для даследавання стрававода.

[Грэч. oisophágos — стрававод і skopéō — гляджу.]

эзафагіт, ‑у, М ‑гіце, м.

Спец. Запаленне слізістай абалонкі стрававода.

[Грэч. oisophágos — стрававод.]

эзопаўскі, ‑ая, ‑ае.

Багаты алегорыямі, намёкамі з мэтай скрыць прамы сэнс выказвання. Эзопаўскі стыль. Эзопаўская мова.

[Ад імя старажытнагрэчаскага байкапісца Эзопа.]