Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шрам, ‑а, м.

След на скуры ад раны ў выглядзе паласы або рубца; шнар. На лобе ў [Саламона] .. застаўся шрам ад лапаты, якой майстра спрабаваў цвёрдасць яго чэрапа. Бядуля. Тады торгаўся сіняваты шрам на твары палкоўніка, і яго правае века заходзілася ў драбнюткім ціку. Лынькоў. // перан. След у выглядзе паласы, баразны на якой‑н. паверхні. Ка снезе глыбокія шрамы. Прамыя, як коп’і. Кандрусевіч. На краі дзялянкі, як бацька, як вартавы, узвышаецца стары волат-дуб, магчыма, самы стары ў гэтым гаі, з парадзелым голлем, з глыбокімі шрамамі ад удараў маланкі. Шамякін.

[Ням. Schramme.]

шрапнель, ‑і, ж.

Разрыўны артылерыйскі снарад, начынены круглымі кулямі. На ворагаў — шрапнелі град, Граната, міна і снарад. Ляцяць на іх са свістам. Бялевіч. Як вогненным градам, секанула шрапнеллю. Мележ.

[Англ. shrapnel.]

шрапнельны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шрапнелі. І шрапнельны шквал быццам бы прыцішаўся, радзеў. Кулакоўскі. // Які займаецца вырабам шрапнелі; служыць для вытворчасці шрапнелі. Шрапнельны цэх.

шраціна, ‑ы, ж.

1. Адзін шарык шроту. Спачатку я ачысціў рану ад гною, дастаў пінцэтам некалькі шрацін, потым прысылаў рану стрэптацыдам і завязаў бінтам. Пальчэўскі.

2. Пра тое, што сваім знешнім выглядам і ўласцівасцямі нагадвае такі шарык. А хмара неба заняла, І лівень з градам хлынуў. Нібы адлітыя са шкла, Сякуць у твар шраціны. Прануза.

шрот, ‑у, М шроце, м.

1. зб. Дробныя свінцовыя шарыкі, якія разам з порахам служаць зарадам для паляўнічых стрэльб. Дазвол далі Грыгору паляваць у графскіх лясах, яшчэ і пораху і шроту выдалі. Колас. У стрэльбе быў добры зарад шроту. Корбан.

2. зб. Спец. Адходы пасля выціскання алею з насення алейных раслін, якія ідуць на корм жывёле.

3. перан. Пра тое, што сваім знешнім выглядам і ўласцівасцямі нагадвае такія шарыкі. Вадзяны шрот сыпаўся нам на шапкі, на целагрэйкі, сек па каленях. Ермаловіч. Нясуць калгаснікі на рынак Лясоў багатыя дары — Маліну, зорныя суніцы, Тугіх парэчак шрот буйны. Жычка.

[Ням. Schrot.]

шротавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шроту (у 1 знач.). Шротавы зарад. // Прызначаны для стральбы шротам.

шроталіцейны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для ліцця ружэйнага шроту. Шроталіцейная ўстапоўка.

шротніца, ‑ы, ж.

Спец. Мяшочак ці каробачка для захоўвання шроту (у 1 знач.).

шруба, ‑ы, ж.

Шпень са спіральнай нарэзкай; вінт 1. Галоўка шрубы. ▪ [Юзік] перамацаў кожную шрубу і кожны зуб на барабане! Крапіва. [Старшыня:] — Убачыш па дарозе падкову, шрубу, нават цясак — не лянуйся падняць і прынесці ў калгасную кузню. Паслядовіч.

шрубавальны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і шрубарэзны. Шрубавальны станок.