Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

член, ‑а, м.

1. Частка цела чалавека або жывёлы (пераважна пра канечнасці). // Пра мужчынскі палавы орган.

2. Спец. Састаўная частка, адзін з кампанентаў цэлага. Член сказа. Член прапорцыі.

3. Асоба, што ўваходзіць у склад якой‑н. групы, аб’яднання, арганізацыі, таварыства і пад. [Нічыпар:] — Горш за ўсё вось што, таварыш Нявідны: на вобыску ў часе арышту нашага сакратара забралі дакумент — спісак членаў замосцінскай падпольнай арганізацыі. Колас. Кожны з членаў брыгады будзе змагацца за тое, каб штодзённа выконваць зменныя заданні на сто пяцьдзесят пяць працэнтаў. Кулакоўскі. Трывожыліся не на жарты члены рэвізійнай камісіі, спяшаліся да кааператыва, правяралі замкі, накладвалі пячаці. Лынькоў. Ганскі адчуваў, што як член сельсавета, павінен тут нешта зрабіць. Крапіва.

4. Спец. Асобая часціца, якая ў некаторых мовах стаіць пры назоўніках; артыкль. Азначальны член (der, die, das — у нямецкай мове). Неазначальны член (ein, eine — у нямецкай мове).

•••

Аднародныя члены сказа — члены сказа, якія выконваюць у сказе аднолькавую сінтаксічную функцыю.

Галоўны член сказа — незалежны член сказа — дзённік або выказнік.

Даданыя члены сказа — члены сказа, якія паясняюць і дапаўняюць галоўныя члены сказа.

Кандыдат у члены КПСС (партыі) гл. кандыдат.

Правадзейны член — вышэйшае выбарнае акадэмічнае званне, якое надаецца вучоным або дзеячам мастацтва за буйны ўклад у навуку і культуру.

Член-карэспандэнт — акадэмічнае званне вучоных або дзеячаў мастацтва, выбраных агульным сходам якой‑н. акадэміі ў яе склад без права рашаючага голасу.

членападзельны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і членараздзельны. [Нявіднага] адлівалі вадою, зноў мучылі, а ён толькі скрыгатам сціснутымі зубамі, але не сказаў ніводнага членападзельнага слова. Колас.

членараздзельнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць членараздзельнага. Членараздзельнасць мовы.

членараздзельны, ‑ая, ‑ае.

Які выразна, ясна гучыць (пра гукі мовы, пра мову). Вымаўляць членараздзельныя гукі. // Выразны, зразумелы, ясны. Членараздзельны адказ.

членашкоднік, ‑а, м.

Чалавек, які зрабіў членашкодніцтва. Пакаранне членашкодніка.

членашкодніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да членашкодніцтва. Членашкодніцкі ўчынак. Членашкодніцкія дзеянні.

членашкодніцтва, ‑а, н.

1. Наўмыснае пашкоджанне якога‑н. члена свайго цела.

2. Прычыненне знявечанняў каму‑н.

членны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да члена (у 4 знач.).

членскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да члена, уваходзіць у абавязак члена (у 3 знач.). Членскі білет. Членскія ўзносы.

членства, ‑а, н.

Удзел у арганізацыі, таварыстве, саюзе і пад. на правах члена (у 3 знач.); званне члена такой арганізацыі. Ленінскае разуменне членства ў партыі.