Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цнатлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць цнатлівага. Ты сэрца маё ўсхвалявала, Як першая краска вясной, Цнатлівасцю мілай, зямной Ты сэрца маё ўсхвалявала. Гілевіч. [Лірычнаму герою] вельмі арганічныя ўнутраная цнатлівасць, непаказная сціпласць, добразычлівасць, высокая чалавечнасць. Бугаёў.

цнатлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Маральна чысты; строгі ў маральных адносінах. Цнатлівыя пападзянкі выслухалі з цікавасцю дзякова паведамленне. Колас. На месца санітара.. [Тапурыя] паставіў прыгожую і цнатлівую князёўну з старадаўняга роду. Самуйлёнак. // Сарамлівы; далікатны. Эх, маладосць, маладосць! Якая ты няўрымслівая і смелая там, дзе трэба ісці на злом галавы — у баі і ў працы. І якая ты баязлівая, цнатлівая ў чалавечых пачуццях, ты іх чамусьці часам хаваеш ад самое сябе. Сабаленка. Дый шчасце не любіць, каб пра яго ведалі многія, яно цнатлівае да палахлівасці. Сачанка.

2. Які не страціў нявіннасці.

цнота, ‑ы, ДМ цноце, ж.

1. Маральная чысціня; строгасць у маральных адносінах. Адчуваю калючую адзіноту І давер дзіцячы, і сталую цноту. Янішчыц. / у перан. ужыв. Чуецца тады ў той песні, як шасцяць спелыя каласы і туліць цноту стары бор... Каваль.

2. Дзявочая нявіннасць.

цнотнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць цнотнага.

цнотны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і цнатлівы (у 1 знач.). Якуб Колас падае чыстыя высакародныя адносіны паміж героем аповесці і Алёнкай — разумнай, цнотнай дзяўчынкай. «Полымя».