Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

храбрасць, ‑і, ж.

Здольнасць, уменне пераадольваць страх; мужнасць, адвага. Працавалі з храбрасцю юнацкай, Формулы зубрылі на хаду. Панчанка. [Дзед:] — А медалі гэтыя дадзены мне за праяўленую ў баях выключную храбрасць... Лынькоў.

•••

Для храбрасці — каб надаць сабе смеласці, падбадзёрыць сябе.

храбры, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца храбрасцю; смелы, мужны. Гэта быў чалавек вельмі вынослівы, спрытны і храбры, што называецца сарві-галава, весялун, добры хаўруснік і забіяка. Алешка. Мой продак быў надзвычай смелы, Надзвычай храбры продак мой Супроць чужынцаў азвярэлых З дубінкаю ішоў у бой. Жычка. / у знач. наз. храбры, ‑ага, м. Часцей, часцей прыпамінай Імёны паўшых смерцю храбрых За родны край, наш мілы край. Гілевіч. // Які сведчыць аб храбрасці, выражае храбрасць. Храбры ўчынак.

храбрыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.

Старацца быць храбрым; падбадзёрваць сябе. Пісар Дулеба хоць трохі і прыціх, але ўсё яшчэ храбрыцца. Колас.

храбрэц, ‑раца, м.

Храбры чалавек. Між буданоў фарсіста круціўся на шэрабокім трафейным жарабку камандзір атрада, прыгажун і храбрэц Мікола Глівенка, ён жа «дзядзька Коля». Хадкевіч. / у іран. ужыв. — Ну, што ж, на ракаў ты храбрэц... — згаджаўся дзед з Міколкам. Лынькоў. — Шапку вазьмі, храбрэц! — крыкнула Галя, убачыўшы, што ён нават забыўся падняць сваю фарсістую шапку-капітанку і тая, пакамечаная, валяецца на зямлі. Арабей.

храбрэць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.

Рабіцца, станавіцца храбрым, храбрэйшым.

храбуснуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да храбусцець.

храбустанне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. храбустаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.

храбустаць, ‑бушчу, ‑бусціш, ‑бусціць; незак.

Есці, жаваць з хрустам.

храбусткі, ‑ая, ‑ое.

Які храбусціць, утварае храбусценне. Пачарнелы снег быў наздраваты і храбусткі. Новікаў. Сцёпка адбег далей ад воза і ўпіўся зубамі ў храбусткі агурок. Хомчанка.

храбусценне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. храбусцець, а таксама гукі гэтага дзеяння. Спалоханыя коні рванулі, і задняе кола з храбусценнем пераехала скінутаму [хлопцу] руку. Караткевіч.