Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

феадал, ‑а, м.

Гіст. Прадстаўнік пануючага класа пры феадалізме. Ва ўмовах упадку эканамічнага жыцця ў Беларусі, які пачаўся з сярэдзіны XVII стагоддзя, у яе гарадах, у тым ліку і Мінску, узмацнілася наступленне феадалаў на ўласнасць і правы гараджан. «Беларусь». // Памешчык-прыгоннік.

[Лац. feodalis.]

феадалка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Гіст. Жан. да феадал.

феадальны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да феадалізму, феадалаў, уласцівы феадалізму, феадалам. Феадальнае ўладанне. Феадальная гаспадарка. Феадальная дзяржава. Феадальны замак.

2. Такі, які бывае пры феадалізме; жорсткі, дэспатычны. Феадальны рэжым.

•••

Феадальная курыя гл. курыя.

феадалізацыя, ‑і, ж.

Гіст. Фарміраванне феадалізму.

феадалізм, ‑у, м.

Грамадска-эканамічная фармацыя, у аснове якой ляжыць уласнасць феадала на сродкі вытворчасці і няпоўная ўласнасць на прыгонных сялян, а таксама права феадала ажыццяўляць дзяржаўную ўладу на сваёй тэрыторыі.

федэральны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да федэрацыі; з’яўляецца федэрацыяй. Федэральная дзяржава. Федэральны канцлер.

федэралізацыя, ‑і, ж.

Увядзенне федэральнага ладу ў якой‑н. краіне.

федэралізм, ‑у, м.

1. Форма дзяржаўнага ладу на федэратыўных пачатках, якая існуе звычайна ў многанацыянальных дзяржавах.

2. У радзе краін — палітычны рух за федэратыўны дзяржаўны лад.

[Ад лац. foedus — дагавор, саюз.]

федэраліст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік федэралізму (у 2 знач.).

федэралістка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да федэраліст.