Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

уцалелы, ‑ая, ‑ае.

Які ўцалеў, захаваўся. Недалёка ад чыгункі, якая перасякала вуліцу, стаяла кучка ўцалелых.. домікаў. Якімовіч. Уцалелыя куткі аконных шыб ледзь-ледзь шарэюць. Кулакоўскі.

уцалець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Застацца цэлым, непашкоджаным, не разбурыцца. Сяло ўцалела, не было відаць ніводнай спаленай хаты, каля сцен хат весела зелянелі клёна, ліпы і вастраверхія ігрушы. Мележ. Дом гэты, адзін з нямногіх у цэнтральнай частцы горада, уцалеў пасля варварскіх бамбардзіровак. В. Вольскі. // Аказацца ў наяўнасці, незрасходаваным. Пасядзяць, пагавораць людзі.. ды папросяцца за стол.. Якраз слоік баравічкоў ўцалеў, у гарлачыку мёду трохі. Гроднеў. // Не быць знішчанымі, згубленымі; зберагчыся. Захавалася вельмі мала сатырычных тэкстаў XVII стагоддзя.. Уцалела па некалькі спісаў «Прамовы Мялешкі» і «Ліст да Абуховіча». Казека. Яны [артысты] падаставалі з матчыных скрыняў, калі яна ў каго ўцалела, кашулі-вышыванкі, шаўковыя каснікі, фартушкі і кофтачкі. Няхай. // Застацца жывым, не загінуць. У рукапашнай схватцы партызаны змялі карнікаў, толькі адзінкі.. уцалелі. Гурскі. Адно думала [жанчына] і адным жыла: як накарміць дзяцей, як зрабіць так, каб уцалелі... М. Стральцоў. // Пазбегнуць чаго‑н., не падвяргацца чаму‑н. Уцалець ад суда.

уцаніць, уцаню, уцэніш, уцэніць; зак., што.

Знізіць цану (звычайна на заляжалы тавар). Праз гадзіну ў магазіне з’явіліся члены камісіі. Яны перагледзелі ўсе тавары. Палавіну ўцанілі. Нядзведскі.

уцвяліць, уцвялю, уцвеліш, уцвеліць; зак., каго-што.

Давесці да раздражнення, узлаваць. Уцвяліць сабаку. // перан. Выклікаць у кім‑н. трывогу; растрывожыць. Уцвяліць душу.

уцеплены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад уцяпліць.

2. у знач. прым. Які ўцяплілі. Уцеплены абутак.

уцерпець, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак. (пераважна з адмоўем «не»).

Тое, што і уцярпець. — Напэўна, дырэкцыя прадстаўляе вас да ўзнагароды? — не ўцерпеў пісар. У гэтым запытанні настаўніку пачулася насмешка. Колас.

уцерці, утру, утрэш, утрэ; утром, утраце; пр. уцёр, уцерла; заг. утры; зак.

1. што. Праціраючы, заставіць якое‑н. рэчыва пранікнуць у скуру і пад. Уцерці мазь. Уцерці пасту.

2. каго-што. Выцерці, абцерці каго‑, што‑н. Адыходзіў мой бацька ў паход, — Слёзы ўцёр мне далоняй гарачаю. Нядзведскі.

•••

Уцерці (падцерці) нос каму — атрымаць верх над кім‑н., паказаць яўную перавагу ў чым‑н.

Уцерці слёзы каму — уцешыць, заспакоіць у горы каго‑н.

уцерціся, утруся, утрошся, утрацца; утромся, утрацеся; пр. упёрся, уцерлася; заг. утрыся; зак.

1. Увайсці, пранікнуць (у скуру і пад.) пры націранні.

2. Выцерці сабе твар. Уцерціся ручніком. ▪ Марыля хутка ўцерлася фартухом, каб згладзіць сваё хваляванне. Пестрак.

3. перан. Разм. Праціснуцца, прабрацца, увайсці куды‑н. Мы паціху ўцерліся ў гушчу натоўпу, а затым.. пабеглі дадому. Хадкевіч. // Пранікнуць у якое‑н. асяроддзе хітрыкамі. [Анатоль:] — З’явіўся [Труцькоў] да нас з пасведчаннем ЦК. Гаварыў, што прысланы сюды інструктарам з-за мяжы. Уцёрся да нас. Праўда, нашы падпольшчыкі не вельмі яму верылі і не пасвячалі яго ва ўсе свае справы. Машара.

•••

Уцерціся ў давер’е (давер) — тое, што і увайсці ў давер’е (давер) (гл. увайсці).

уцеха, ‑і, ДМ уцесе, ж.

1. Радасць, забава. Уцехі лепшай не згадаць малому: Кусалі яблыкі на дзве шчакі, Тапталі залацістую салому, Гарохавыя лушчылі стручкі. Гаўрусёў. // Задавальненне. Абудзіўшыся ўранку ад штуршка, Васіль убачыў над сабою Яўхіма Карча, які, мусіць, вяртаўся з начной уцехі. Мележ. [Усцін Тарасавіч:] Не таіся, было, што ты балюча крыўдзіў жанчын, браў ад іх толькі кароткія ўцехі. Марціновіч. // Той, хто (або тое, што) з’яўляецца крыніцай, прадметам задавальнення, радасці. Гэта, у школу праводзячы сына, Ад глыбінь усяго пачуцця Шэпча маці ўцесе адзінай: — Мір табе, дарагое дзіця! Глебка. — Сад быў яго [Захарыя] уцехай, крыніцай ягоных радасцей, месцам адпачынку. Самуйлёнак.

2. Той, хто (або тое, што) прыносіць радасць, задавальненне. [Жанчына:] — Толькі ў працы і знаходзіш уцеху. Шамякін. Вышамірскаму асталася адна ўцеха — успаміны. Бядуля.

уцечка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Страта чаго‑н. у выніку выцякання, высыпання і пад. Уцечка вады. Уцечка газу.

2. перан. Перамяшчэнне, пераход на другое месца работы. Уцечка рабочай сілы. // Недазволенае распаўсюджанне якіх‑н. звестак. Уцечка інфармацыі.