Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сфабрыкаваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сфабрыкаваць.

сфабрыкаваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Падрабіць што‑н. Сфабрыкаваць дакументы. // перан. Арганізаваць, стварыць што‑н. заганнае, нядобрае, ганебнае. Сфабрыкаваць судовы працэс.

сфагнавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сфагнуму. Сфагнавае покрыва. Сфагнавы мох. // Парослы сфагнумам. Сфагнавае балота. // Які ўтварыўся са сфагнуму. Сфагнавы торф.

сфагнум, ‑у, м.

Тарфяны мох, а таксама торф, які ўтварыўся з гэтага моху.

[Ад грэч. sphagnos — род моху.]

сфакусіраваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сфакусіраваць.

сфакусіравацца, ‑руецца; зак.

Сабрацца, злучыцца ў фокусе 1 (у 1 знач.) (аб прамянях).

сфакусіраваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

1. Сабраць, злучыць (прамяні) у фокус 1 (у 1 знач.).

2. Адрэгуляваць аптычную сістэму (фотаапарата, тэлескопа і пад.) з мэтай атрымання дакладнага адбітку.

сфалерыт, ‑у, М ‑рыце, м.

Мінерал, звычайна карычневага або чорнага колеру з алмазным бляскам; цынкавая падманка.

[Ад грэч. sphaleros — зманлівы.]

сфальсіфікаваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сфальсіфікаваць.

сфальсіфікаваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Зрабіць фальсіфікацыю чаго‑н. Сфальсіфікаваць пратакол.