Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

...страх, ‑у, м.

Другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «страхаванне», напрыклад: дзяржстрах, сацстрах.

стабільнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць стабільнага. Стабільнасць законаў. Стабільнасць валюты.

стабільны, ‑ая, ‑ае.

Пастаянны, устойлівы, які не мяняецца. Стабільныя цэны. Стабільнае напружанне. Стабільны падручнік.

[Лац. stabilis — устойлівы.]

стабілізаваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад стабілізаваць.

стабілізавацца, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Стаць (станавіцца) стабільным. На поўдні савецкія войскі вялі наступальныя баі, а ў Беларусі фронт стабілізаваўся. Дзенісевіч.

2. толькі незак. Зал. да стабілізаваць.

стабілізаваць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Правесці (праводзіць) стабілізацыю чаго‑н.; зрабіць (рабіць) стабільным. Стабілізаваць фронт. Стабілізаваць валюту.

стабілізатар, ‑а, м.

1. Прыстасаванне або прыбор для надання целу ўстойлівасці ў час руху. Стабілізатар самалёта. ▪ Чацвёртай [міне] — нямецкая разрыўная куля папала ў стабілізатар. Карпюк. З зямлі вытыркаўся зялёны пагнуты стабілізатар [бомбы]. Асіпенка.

2. Прыстасаванне для падтрымання пастаянства якой‑н. велічыні. Стабілізатар напружання.

3. Рэчыва, якое затрымлівае працэс змянення якога‑н. іншага рэчыва, саставу. Стабілізатар калоідаў.

стабілізацыйны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да стабілізацыі, накіраваны на захаванне або дасягненне раўнавагі. Стабілізацыйныя гандлёвыя пагадненні.

стабілізацыя, ‑і, ж.

1. Прывядзенне чаго‑н. да ўстойлівага стану; стан устойлівасці, пастаянства. Стабілізацыя фронту. Стабілізацыя эканомікі.

2. Наданне якому‑н. целу, прадмету, прыстасаванню ўстойлівасці ў час руху. Стабілізацыя кіравальных механізмаў.

3. Забеспячэнне пастаянства якіх‑н. велічынь, сістэмнасці чаго‑н. Стабілізацыя напружання. ▪ Прымяненне літары «й» у значнай меры садзейнічала ўдасканаленню старабеларускай графічнай сістэмы і некаторай стабілізацыі правапісу. Булыка. // Забеспячэнне ўстойлівасці ўласцівасцей якога‑н. рэчыва пры дапамозе стабілізатараў (у 3 знач.). Стабілізацыя калоідаў.

стававы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ставаў. Стававы іл. Стававая вада. // Які жыве ў ставах. Стававая рыба.