Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

спаборнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць спаборнага.

спаборны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: спаборны судовы працэс (спец.) гл. працэс.

спаборнік, ‑а, м.

Уст. Чалавек, які прымае ўдзел у спаборніцтве. Спаборнікі не хочуць, каб іхнія машыны прастойвалі лішне на рамонтных канавах. Шынклер.

спаборніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да спаборніцтва. Спаборніцкі рух. ▪ І сам я ўключаю У сугучнасць тэм Энергіі кіпучы рух, І сам я ўключаю Пявучасць паэм У гэты спаборніцкі круг. Хведаровіч.

спаборніцтва, ‑а, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. спаборнічаць; імкненне выявіць перавагу над кім‑н. у дасягненні чаго‑н. Эканамічнае спаборніцтва сацыялізма з капіталізмам. ▪ Хутка паміж братамі пачалося нейкае ўпартае і своеасаблівае спаборніцтва: кожны стараўся паказаць сябе лепшым, больш учэпістым гаспадаром. Ракітны. Перадаючы змест мастацкага твора сродкамі другой мовы, перакладчык міжвольна ўступае з аўтарам у творчае спаборніцтва. Шкраба.

2. Масавы сацыялістычны грамадскі рух працоўных, накіраваны на выкананне і перавыкананне планаў шляхам павышэння прадукцыйнасці працы і ўдасканалення вытворчасці. Выклікаць на спаборніцтва. ▪ Раўняйся па лініі ўдарных брыгад! Хто спаборніцтвам там не ахоплены? Крапіва. Калектыву МТС уручалі пераходны Чырвоны сцяг за першынство ў рэспубліканскім спаборніцтве механізатараў. Хадкевіч. Цэхі адзін за другім уступалі ў перадсвяточнае спаборніцтва. Данілевіч.

3. звычайна мн. (спаборніцтвы, ‑аў). Спартыўная сустрэча для выяўлення пераможцы. Спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. ▪ Перадавалі.., хто з вучняў перамог у школьных лыжных спаборніцтвах. Шамякін.

4. Спец. Спрэчкі бакоў у спаборным судовым працэсе. Спаборніцтва бакоў у судзе.

•••

Сацыялістычнае спаборніцтва — эфектыўны метад сацыялістычнай і камуністычнага будаўніцтва, павышэння працоўнай і грамадска-палітычнай актыўнасці мае; сродак эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу.

спаборнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Імкнуцца перасягнуць каго‑н. у чым‑н., старацца дабіцца лепшых вынікаў у чым‑н. Спаборнічаць у вучобе. Спаборнічаць у сіле і спрыце. ▪ Вавёркі не могуць спаборнічаць з бабрамі па аб’ёму корму, які яны нарыхтоўваюць. Самусенка. — Я вас выклікаў сюды не для таго, каб спаборнічаць у дасціпнасці, — гэтак жа памяркоўна, як і раней, казаў Паўловіч. Радкевіч.

2. Удзельнічаць у сацыялістычным спаборніцтве з мэтай дасягнуць высокай прадукцыйнасці працы. [Антось:] — Тэ-эмпы! Учора толькі прыехалі і ўжо спаборнічаюць. Паглядзім, паглядзім!.. Кулакоўскі. [Пракоп:] — Я ўжо брыгаду выбраў, спаборнічаць паспрабуем, хоць у іх па машыне пяць чалавек працуе, а ў нас чатыры. Карпаў.

3. Прымаць удзел у спаборніцтве (у 3 знач.). Спаборнічаць у стральбе з лука. ▪ — Не біцца, — зноў паправіла.. [Паўліка] сястра, — а весці бой на рапірах, спаборнічаць. Шыловіч.

4. Спец. Быць адным з бакоў у спаборным судовым працэсе.

спаважнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць спаважнага. Толькі ніяк не вязалася са спаважнасцю дзяўчыны яе гаворка — несціханая і смелая. Пташнікаў.

спаважнець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Зрабіцца больш спаважным. І ўсмешка мільганула ў .. [Васіля] на вуснах, а пасля твар спаважнеў, стаў суровым. Пестрак. — Трэба ісці, дома будуць хвалявацца! — раптам спаважнела Дануся. Карпюк.

спаважны, ‑ая, ‑ае.

Сталы, павольны, памяркоўны. Гаварыў невысокі чалавек. Голас у яго быў лагодны, спаважны. Асіпенка. Спаважны, памяркоўны характар Лыкоўскага ніяк не стасаваўся да Сашынага — няўрымслівага. Васілёнак.

спаведнік, ‑а, м.

Той, хто прыйшоў на споведзь.