Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

слаба,

1. Прысл. да слабы.

2. у знач. вык. Пра дрэнны стан, недахоп чаго‑н. Вясна яшчэ калі будзе, а з кормам ужо зусім слаба. Якімовіч.

слаба...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «слабы»; напрыклад: слабасільны, слабахарактарны.

слабаваты, ‑ся, ‑ае.

Не зусім слабы, трохі слабы. Слабаватае здароўе. Слабаватая памяць.

слабаволле, ‑я, н.

Тое, што і слабавольнасць.

слабавольнасць, ‑і, ж.

Слабая воля; бесхарактарнасць. І глядзеў [Ярмалінскі] на краўца так, што той, ад слабавольнасці, Не ведаў, дзе надзець свае вочы. Чорны.

слабавольны, ‑ая, ‑ае.

З слабай воляй, бесхарактарны. У адну хвіліну ясныя колеры зменьваліся змрочнымі, пасля зноў успыхвала яснасць. Так бывае ў слабавольных натур. Чорны. Відаць, .. [Шымет] і Шыпульку не зусім давяраў, толькі выкарыстоўваў яго як слабавольнага і схільнага да градусаў чалавека. Кулакоўскі.

слабагалосы, ‑ая, ‑ае.

Які мае слабы голас.

слабагрудасць, ‑і, ж.

Уласцівасць слабагрудага; наяўнасць слабых, нездаровых лёгкіх.

слабагруды, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае слабыя, нездаровыя лёгкія. На выгляд [Туркевіч] быў нібы слабагруды, а калі загаварыць голасна — голас моцны і звонкі, прыемнага тэмбру. Гарэцкі.

слабада, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Гіст. Пасёлак або гарадскі квартал у Расіі, на Беларусі і Украіне ў 11–18 стст., жыхары якога не былі прыгопнымі або часова вызваляліся ад падаткаў і іншых павіннасцей.

2. Вялікае гандлёвае ці прамысловае сяло, пасёлак. // Адасобленая частка вялікага сяла. Вёска ў дзве слабады.

3. Уст. Пасёлак каля горада; прыгарад.