Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рыба, ‑ы, ж.

Вадзяная пазванковая з непастаяннай тэмпературай цела жывёліна, звычайна пакрыта луской; дыхае жабрамі і мае плаўнікі. Марская рыба. Драпежная рыба. / у знач. зб. І рэчка ёсць. А рыбы, рыбы! Вось дзе, Антось брат, пажыў ты бы! Колас. — Адтуль, адтуль заходзь — там самая рыба ходзіць. Лынькоў. // Мяса гэтай жывёліны; ежа, прыгатаваная з яе. Рыба пад марынадам. Заліўная рыба.

•••

Лятучыя рыбы — рыбы, якія выскокваюць з вады і могуць трымацца некаторы час у паветры, ратуючыся ад драпежных рыб.

Біцца як рыба аб лёд гл. біцца.

Ні рыба ні мяса — пра чалавека, які не мае характэрных індывідуальных якасцей; ні тое, ні сёе.

У каламутнай вадзе рыбу лавіць гл. лавіць.

Як рыба ў вадзе — добра, прывольна.

рыба...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «рыба», «рыбны», напрыклад: рыбавяндлярны, рыбазавод, рыбакансервавы.

рыбаапрацоўчы, ‑ая, ‑ае.

Які займаецца вытворчасцю прадуктаў і тавараў з рыбы.

рыбаахова, ‑ы, ж.

Ахова рыбных запасаў у вадаёмах; органы, якія займаюцца гэтай аховай.

рыбаахоўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рыбааховы, служыць для яе.

рыбавод, ‑а, М ‑дзе, м.

Спецыяліст па рыбаводству.

рыбаводны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для штучнага развядзення рыбы. Рыбаводная гаспадарка.

рыбаводства, ‑а, н.

Галіна рыбнай гаспадаркі, якая займаецца павелічэннем і паляпшэннем якасці рыбных запасаў у вадаёмах. Сажалкавае рыбаводства.

рыбаводчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рыбаводства, звязаны з ім. Рыбаводчая ферма. Рыбаводчая гаспадарка.

рыбавоз, ‑а, м.

Судна для перавозкі жывой рыбы.