Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рута, ‑ы, ж.

Від шматгадовых травяністых раслін і паўкустоў сямейства рутавых з жоўтымі кветкамі і лісцямі, у якіх змяшчаецца эфірнае масла. Старыя магілы пазарасталі рутаю, чабром і мятаю. Мурашка.

рутавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да руты; уласцівы руце. Рутавы ліст. Рутавы пах. // Зроблены, прыгатаваны з руты.

2. у знач. наз. рутавыя, ‑ых. Сямейства трапічных ці субтрапічных двухдольных раздзельнапялёсткавых раслін, у лісцях якіх змяшчаецца эфірнае масла.

рутвіца, ‑ы, ж.

Род адна- і шматгадовых травяністых раслін і паўкустоў сямейства матыльковых.

рутэніевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рутэнію. Рутэніевы рад.

рутэній, ‑ю, м.

Хімічны элемент — шэры, лёгкі, тугаплаўкі метал плацінавай групы, з якога вырабляюцца валаскі для лямп напальвання.

[Ад лац. ruthenus — рускі.]