Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ром, ‑у, м.

Моцны спіртны напітак з перабрадзіўшага соку або патакі цукровага трыснягу. На стале стаялі яшчэ бутэлькі з лікёрам, ромам і вазы з апельсінамі і ананасамі. Маўр.

[Англ. rum.]

ромавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рому, уласцівы рому. Ромавы пах. // Прыгатаваны з рому, з ромам. Ромавая баба.

ромб, ‑а, м.

1. Паралелаграм, у якога ўсе стораны роўныя і непрамыя вуглы. // Пра тое, што мае форму такога паралелаграма.

2. Знак адрознення вышэйшага каманднага саставу Савецкай Арміі да 1943 г. (да ўвядзення пагонаў у 1943 г.), які меў такую форму. Па ромбу на пятліцах Надзя адразу вырашыла, што чалавек гэты няйначай як важны камандзір. Лынькоў.

[Грэч. rhombos.]

ромбападобны, ‑ая, ‑ае.

Які мае форму ромба (у 1 знач.).

ромбік, ‑а, м.

1. Памянш. да ромб (у 2 знач.).

2. Пра што‑н. у форме невялікага ромба. Паказаўся прыгожы гняды конь, між вачэй якому нібы хто знарок прыклеіў беласнежны ромбік. Ляўданскі. — Дык, кажаш, танкі ў бярэзніку каля Міронавай хаты? Вось і добра. — І .. [салдат] панёс у адным месцы карты ромбік. Гамолка.