Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рдзенне,

гл. ірдзенне.

рдзест,

гл. ірдзест.

рдзецца,

гл. ірдзецца.

рдзець,

гл. ірдзень.

рдзяны,

гл. ірдзяны.

рдзісты,

гл. ірдзісты.

ірдзенне і рдзенне, ‑я, н.

Чырвань, чырвонае ззянне, гарэнне. Паўстала з ірдзеннем суніц Радзімы зямля. Калачынскі. Я любаваўся прыгажосцю надсвіцязянскай восені — дарогай у залатым тунелі ліп і клёнаў, ірдзеннем рабінавых гронак на фоне свежай, зноў засеянай зямлі. Брыль.

ірдзест і рдзест, ‑у, М ‑сце, м.

Вадзяная кветкавая расліна сямейства (і)рдзеставых з доўгім сцяблом і невялікім, звычайна падводным лісцем; урэчнік.

ірдзецца і рдзецца, (і)рдзіцца; незак.

Тое, што і ірдзець. Ірдзяцца на дужых суках Крамяныя яблыкі жніўня. Гаўрусёў. Світала, на ўсходзе ярка рдзелася неба, было росна. Кірэйчык.

ірдзець і рдзець, ‑дзее; незак.

Вылучацца сваім ярка-чырвоным колерам; чырванець. Ірдзее сцяг чырвоны, Як водбліскі зарніц. Колас. За дрэвамі маленькага парку слаба рдзела вечаровае неба. Савіцкі. // чым. Быць ярка-чырвоным ад чаго‑н. Спелай марошкай ірдзее Скрозь і лагчына і яр. А. Александровіч. / у безас. ужыв. Толькі стала рдзець на ўсходзе.