Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пшаніца, ‑ы, ж.

Хлебны злак, зерне якога ідзе на выраб белай мукі і другіх прадуктаў. Яравая пшаніца. Азімая пшаніца. // Зерне гэтага злака. Мех пшаніцы. Змалоць пшаніцу.

•••

Спаць як пшаніцу прадаўшы гл. спаць.

пшанічны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пшаніцы. Пшанічная салома. ▪ Як туман,.. мігаюць [лясы] за аўсяным і пшанічным полем. Чорны. // Зроблены, прыгатаваны з зерня пшаніцы. Пшанічная мука. Пшанічны хлеб. ▪ Віншаваць са шчасцем пойдуць маладых, Каравай пшанічны панясуць да іх. Кляўко.

пшанічышча, ‑а, н.

Поле, з якога сабраны ўраджай пшаніцы або на якім папярэдняй культурай была пшаніца.

пшык, ‑у, м.

Разм. Нічога, пустата. Максіму адразу кінулася ў вочы, што ад рэвалюцыйнага запалу Бляхара, якім ён так любіў фарсіць дома, застаўся адзін пшык. Машара.