Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пчала, ‑ы, ж.

Насякомае, якое перапрацоўвае кветкавы нектар на мёд. А сады гэтаю вясною стаялі, нібы замеценыя завірухай, белыя-белыя. Над імі гулі раі пчол, выгінаючы аксамітныя спінкі ў венчыках, і неслі ўзятак на новыя пасекі ў свае даўно абжытыя вуллі. Грахоўскі.

пчалавод, ‑а, М ‑дзе, м.

Тое, што і пчаляр. [Карн Маеўскі] быў усімі паважаны калгасны пчалавод і сталяр. Шамякін.

пчалаводны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пчалавода, пчалаводства.

пчалаводства, ‑а, н.

Тое, што і пчалярства.

пчалаводчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пчалаводства, звязаны з ім. Пчалаводчы інвентар.

пчалаед, ‑а, М ‑дзе, м.

Драпежная птушка сямейства ястрабіных, якая корміцца насякомымі, галоўным чынам пчоламі; асаед.

пчальнік, ‑а, м.

Тое, што і пасека (у 3 знач.). Шэсць дарожак неўзабаве зліліся ў адну, і вяла яна да пчальніка, вуллі якога бялелі ўдалечыні пад густымі ліпамі. Хомчанка.

пчальніковы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пчальніка. Пчальніковая гаспадарка.

пчаляр, ‑а, м.

Той, хто займаецца пчалярствам.

пчалярскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пчаляра, пчалярства. Пчалярскі інструмент. Пчалярская справа.