Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пневішча, ‑а, н.

Месца, пакрытае пнямі.

пнеўе, ‑я, н., зб.

Пні. Васілька аж паморшчыўся ад болю, да таго нылі ногі, збітыя аб пнеўе, аб вузлаватыя карэнні дрэў. Лынькоў.

пнеўма...,

Першая састаўная частка складаных слоў: 1) якая адпавядае па значэнню слову «пнеўматычны», напрыклад: пнеўмааўтаматыка, пнеўмапрабойнік; 2) якая паказвае на адносіны да лёгкіх, напрыклад: пнеўмаграма, пнеўмасклероз.

[Ад грэч. pnéuma — дыханне і pnéumōn — лёгкія.]

пнеўмааўтаматыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Раздзел аўтаматыкі, аб’ектам вывучэння якога з’яўляюцца сродкі аўтаматыкі.

пнеўмаграма, ‑ы, ж.

Графічны наказ дыхальных рухаў грудной клеткі, якія характарызуюць работу лёгкіх.

пнеўмакасцюм, ‑а, м.

Герметызаваны высотны касцюм лётчыка.

пнеўмакок, ‑а, м.

Бактэрыя, узбуджальнік пнеўманіі.

[Новалац. pneumococcus.]

пнеўмакокавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пнеўмакока, які выклікаецца пнеўмакокамі. Пнеўмакокавая хвароба.

пнеўманічны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пнеўманіі.

пнеўманія, ‑і, ж.

Запаленне лёгкіх.

[Ад грэч. pneymon — лёгкае.]