Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

от, часціца.

Разм. Вось. Алене было прыемна, што жанкі хваляць лён, а от што пра тату гавораць — не падабалася. Чарнышэвіч. [Аканом:] — От, калі маеце час, дык сядайце і паедзем. Галавач.

отарыналарынгалогія, ‑і, ж.

Медыцынская клінічная дысцыпліна, якая вывучае прычыны ўзнікнення, спосабы лячэння і прафілактыку захворванняў вуха, носа і горла.

[Ад грэч. ús, ōtós — вуха, rhis, rhinos — нос, lárynx, láryngos — гартаць і logos — навука.]

отаскапія, ‑і, ж.

Спец. Метад даследавання вуха пры дапамозе атаскопа.

[Ад грэч. ús, ōtós — вуха і skopéō — гляджу.]

ото, часціца.

Абл. Вось. — Струшня тут? — Тут. — З Камлюком радзяцца. — Ото і добра. М. Ткачоў.

отрак, ‑а, м.

Гіст. Член малодшай дружыны князя ў старажытнай Русі.