Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

орак,

гл. оракі.

оракскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да оракаў, які належыць, уласцівы ім. Оракская мова.

оракі, ‑аў; адз. брак, ‑а, м.

Малаколькасная народнасць, якая жыве на Сахаліне.

орач,

гл. орачы.

орачскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да орачаў, які належыць, уласцівы ім. Орачская мова.

орачы, ‑аў; адз. орач, ‑а, м.

Малаколькасная народнасць, якая жыве ў паўднёвай частцы Хабараўскага краю.

орган, ‑а, м.

1. Частка расліннага ці жывёльнага арганізма, якая выконвае пэўную функцыю. Органы пачуццяў. Сэрца — орган рэдкай працаздольнасці.

2. перан. Сродак, зброя. Суд у нашай краіне — гэта не толькі орган прымусу. «Звязда».

3. Установа, арганізацыя, якая ўваходзіць у склад сістэмы ўпраўлення і выконвае пэўныя функцыі ў розных сферах грамадскага жыцця. Органы савецкай улады. Гаспадарчыя органы. ▪ Да вайны .. [Лёня] працаваў у Мінску ў органах бяспекі. Новікаў. У брыгадзе выбраны савет з найбольш актыўных і паважаных работнікаў. На кароткіх сваіх пасяджэннях пасля работы гэтыя аўтарытэтныя брыгадныя органы падводзяць вынікі работы за дзень. Кулакоўскі.

4. Перыядычнае выданне, якое выпускаецца якой‑н. партыяй, арганізацыяй і выражае іх погляды і дзейнасць.

5. Састаўная частка розных прылад, якая выконвае пэўную функцыю. Сепарыруючыя органы камбайна. Рабочыя органы бараны.

•••

Правізорныя органы — часовыя органы ў зародкаў і лічынак мнагаклетачных жывёлін, якія знікаюць у працэсе развіцця арганізма.

Рудыментарны орган — орган, які страціў сваё значэнне ў працэсе гістарычнага развіцця арганізмаў або які знаходзіцца на шляху да поўнага знікнення.

[Ад грэч. órganon — прылада, інструмент.]

оргія, ‑і, ж.

1. У старажытных народаў — рэлігійныя абрады, звязаныя з культам багоў віна і вінаробства (Дыяніса і Арфея — у Грэцыі, Вакха — у Рыме).

2. перан. Разгульнае, разбэшчанае баляванне. П’янкі, оргіі нібы знарок выдуманы, каб глушыць, таптаць тое прыгожае, што ёсць у душы. Навуменка.

[Грэч. órgia — тайныя абрады.]

ордэн 1, ‑а, м.

Знак узнагароды розных ступеняў і назваў за ваенныя або грамадзянскія заслугі. Ордэн Леніна. Ордэн Кутузава. Ордэн Чырвонай Зоркі. ▪ Тры баявыя ордэны ўпрыгожылі грудзі Ваўчка. Хадкевіч. Ордэн баявога Чырвонага Сцяга ўпрыгожыў сцяг камсамола рэспублікі. «Звязда».

[Ад лац. ordo (ordinis) — рад, разрад.]

ордэн 2, ‑а, м.

Манаскае або рыцарска-манаскае таварыства каталіцкай царквы з пэўным статутам. Ордэн езуітаў. Ордэн мечаносцаў. // Назва некаторых тайных рэлігійна-філасофскіх аб’яднанняў, арганізацый. Масонскі ордэн.

[Ад лац. ordo (ordinis) — рад, разрад.]

ордэн 3, ‑а, м.

Тое, што і ордэр 2. Дарычны ордэн.

[Ад лац. ordo (ordinis) — рад, разрад.]

ордэнскі 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ордэна 1. Федзю асабліва зацікавілі тры рады ордэнскіх стужак на сінім мундзіры начальніка міліцыі. Нядзведскі.

ордэнскі 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ордэна 2.