Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ныранне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ныраць.

ныраць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Поўнасцю апускацца ў ваду. Вада была ласкавая і мяккая, як шоўк, і хлопчыкі з асалодай ныралі і плавалі. Бяганская. Качкі збіліся ў шэры гурт, ныраюць, пераклікаюцца адна з адной. Лупсякоў.

2. Лётаючы ў паветры, крута і хутка апускацца ўніз. Дзед Антон стаяў ля сваёй хаты і бачыў, як.. [самалёты] з вышыні ныралі ўніз і сыпалі бомбы на варожыя войскі. М. Ткачоў. У небе бясконца ныраў уніз і зноў узмываў угору, заліваючы наваколле спевам, палявы жаўрук. Мыслівец.

3. перан. Разм. Хутка знікаць з вачэй, хаваючыся куды‑н. Шэсць чалавек ныраюць у лес і зараз жа знікаюць з вачэй. Колас. Ліхтар гасяць. Двое «шахцёраў» ныраюць у зеў падполля. Мікуліч. Коні сыходзяць з дарогі і разам з вазком ныраюць пад навіслыя галіны сосен і ялін. Лупсякоў. // Знікаць з вачэй і зноў з’яўляцца. Па небе павольна плыў няпоўны месяц, зрэдку ныраў за белаватыя воблакі. Шамякін.

4. У боксе — ухіляцца ад бакавых удараў праціўніка ў галаву.

нырачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нырак. Нырачныя сасуды. // Які ўтвараецца ў нырках. Нырачны камень.

•••

Нырачная лаханка гл. лаханка.

нырка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Орган мочавыдзялення ў чалавека і пазваночных жывёл. Запаленне нырак.

2. толькі мн. (ныркі, ‑рак). Гэты орган некаторых жывёл як ежа.

•••

Блукаючая нырка — захворванне ныркі, якое праяўляецца ў яе ненармальнай рухомасці.

нырнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да ныраць.

нырцаваць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; незак.

Разм. Тое, што і ныраць. Хлопцы ўлетку нырцавалі, выхваляючыся адзін перад адным, хто больш прабудзе пад вадою. Сабаленка. Цемра ў нетры нор нырцуе, Навагодні дзень ідзе. А. Александровіч.

нырцовы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нырца (у 3 знач.). Нырцовыя качкі.

нырцом, прысл.

Скачком апусціцца ў ваду з галавой.

нырэц, ‑рца, м.

1. Скачок у ваду з галавой. Даць нырца.

2. Той, хто ўмее ныраць, хто добра нырае. Нік крышачку зайздросціў ім, гэтым вялізным жывёлінам. Зайздросціў іх спрыту, іх майстэрству нырцоў. Лынькоў. [Язэп] кінуўся на дапамогу. Нырнуў раз — не знайшоў малога: дужа глыбокую зрабілі копанку для нырцоў. Ваданосаў.

3. Вадаплаўная птушка сямейства качыных, якая здабывае сабе корм, ныраючы пад ваду. Чырвананосы нырэц.

4. У боксе — прыём, калі баксёр хутка прыгінаецца, каб ухіліцца ад бакавых удараў у галаву.

ныццё, ‑я, н.

1. Цягучы, тупы боль. Балючае ныццё разлілася па ўсім целе. Пестрак.

2. Дзеянне і стан паводле дзеясл. ныць (у 2 знач.). [Андрэй Данілавіч:] — Захандрыў мой студэнт. Што ні пісьмо — суцэльнае ныццё. Ракітны.

3. перан. Разм. Дзеянне паводле дзеясл. ныць ( у 3 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Н[а]жніцы спраўна перакусваюць драціны, і, адна за адной, яны ападаюць у снег. Ныццё [у правадах] напалову змаўкае. Брыль.