Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

но, выкл.

Вокліч, якім панукаюць каня. «Но, но, кося, — падахвочвалі мы.. [каня]. — Уставай, даражэнькі. А то так і ногі выцягнеш». Якімовіч.

•••

Ні тпру ні но гл. міру.

нобелеўскі, ‑ая, ‑ае.

У выразе: нобелеўская прэмія гл. прэмія.

нобіль, ‑я, м.

У старажытным Рыме — прадстаўнік знаці; арыстакрат.

[Ад лац. nobilis — знатны.]

нова... (а таксама кава...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: 1) не старажытны, напрыклад: новагрэчаскі, новалацінскі, новазаветны; 2) упершыню, нядаўна, напрыклад: новапабудаваны, нованароджаны, нованаселены.

новаабраны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і новавыбраны.

новаадкрывальнік, ‑а, м.

Чалавек, які адкрывае што‑н. новае, невядомае дагэтуль.

новаадкрыты, ‑ая, ‑ае.

Толькі што, нядаўна адкрыты. Яшчэ праз некалькі дзён пачаў працаваць новаадкрыты шпіталь. Чорны.

новаасушаны, ‑ая, ‑ае.

Асушаны нядаўна. Мы аглядалі пасевы на новаасушаных землях. Пестрак.

новабудоўля, ‑і, ж.

1. Будаўніцтва новых заводаў, дамоў і пад. Працаваць на новабудоўлі. Новабудоўлі дзесятай пяцігодкі.

2. Будаўнічы аб’ект, новае збудаванне. Мяняліся краявіды: залатая восень Падмаскоўя, трактары і малатарні на палях Смаленшчыны, новабудоўлі Беларусі. Васілевіч.

новавыбраны, ‑ая, ‑ае.

Нядаўна выбраны. Новавыбраны камітэт.