Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мюзік-хол, ‑а, м.

Эстрадны тэатр.

[Англ. music-hall.]

мюзікл, ‑а, м.

1. Музычна-сцэнічны твор, пераважна камедыйнага характару, пабудаваны на выкарыстанні элементаў аперэты, балета, оперы і эстрады.

2. Кінафільм такога характару.

мюрыд, ‑а, М ‑дзе, м.

Мусульманскі паслушнік, які павінен безагаворачна падпарадкоўвацца вышэйшаму настаўніку (шэйху).

[Араб. murid.]

мюрыдызм, ‑у, м.

Нацыянальна-вызваленчы рух горцаў Паўночнага Каўказа ў 19 ст., у якім рэлігійнае вучэнне спалучалася з палітычнай барацьбой супраць усіх немусульман.