Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мсцівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць мсцівага; схільнасць да помсты.

мсцівец, мсціўца, м.

Той, хто помсціць. З дзотаў, траншэй і акопаў народныя мсціўцы стойка абаранялі вёску. Шчарбатаў.

мсцівы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і помслівы.