Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

...метр, ‑а, м.

Другая састаўная частка складаных слоў, якія абазначаюць: 1) працягласць у столькі метраў ці ў такую частку метра, колькі паказана ў першай частцы слова, напрыклад: кіламетр, сантыметр і інш.; 2) прыбор, інструмент для вымярэння таго, што паказана ў першай частцы слова, напрыклад: тэрмометр, каларыметр; 3) спецыяліста ў галіне навукі, назва якой канчаецца на ...метрыя, напрыклад: геометр.

[Фр. mêtre, ад грэч. metron — мера.]

...метражны, ‑ая, ‑ае.

Другая састаўная частка складаных прыметнікаў са значэннем: мець такі метраж, які паказаны ў першай частцы слова, напрыклад: кароткаметражны, поўнаметражны.

...метрыя, ‑і, ж.

Другая састаўная частка складаных назоўнікаў, якія маюць значэнне вымярэнняў, напрыклад: геаметрыя, планіметрыя.

[Ад грэч. metréō — мераю, вымяраю.]

меандр, ‑а і ‑у, м.

Спец.

1. ‑а. Звіліна, лука ў цячэнні ракі, характэрная для раўнінных рэк.

2. ‑у. У мастацтве — геаметрычны арнамент, узор у выглядзе выгнутых ліній або палос.

[Ад назвы звілістай ракі Меандр у Малой Азіі.]

меандрычны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Звілісты, выгнуты, з меандрамі. Меандрычны арнамент.

мега...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) у мільён разоў больш асноўнай адзінкі меры, указанай у другой частцы слова, напрыклад: мегават, мегавольт; 2) вялікіх, гіганцкіх памераў, напрыклад: мегаспоры, мегаліты.

[Грэч. mégas — вялікі.]

мегала...

Першая састаўная частка складаных слоў, якія абазначаюць вялікі памер, аграмаднасць чаго‑н., напрыклад: мегалазаўр, мегаламанія.

[Ад грэч. mégas — вялікі.]

мегаламанія, ‑і, ж.

Манія вялікасці.

[Ад грэч. mégas — вялікі і mania — манія.]

мегаліт, ‑а, М ‑ліце, м.

Старажытнае збудаванне з вялізных камянёў (помнік, грабніца і пад.).

[Ад грэч. mégas — вялікі і lithos — камень.]

мегалітычны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мегаліту, мегалітаў.