Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

...манія, ‑і, ж.

Другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае любоў, цягу да таго, аб чым гаворыцца ў першай частцы, напрыклад: графаманія, наркаманія.

[Грэч. mania — шаленства, захапленне, цяга.]

мабыць, пабочн.

Напэўна, мусіць; відаць. Была ўжо, мабыць, дзесятая ці нават адзінаццатая гадзіна. Зарэцкі.

мабільнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць мабільнага.

мабільны, ‑ая, ‑ае.

Здольны хутка перамяшчацца; рухомы. [Хукін:] — Хто думае наступаць, той заўсёды клапоціцца наконт разведкі: мабільнай, гібкай, разумнай, а калі трэба — дзёрзкай. Алешка.

[Ад лац. mobilis — рухомы.]

мабілізаваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад мабілізаваць.

2. у знач. наз. мабілізаваны, ‑ага, м. Той, хто прызваны ў армію па мабілізацыі. Абучэнне мабілізаваных.

мабілізавацца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Мабілізаваць сябе для выканання якога‑н. задання, дасягнення якой‑н. мэты.

2. толькі незак. Зал. да мабілізаваць.

мабілізаваць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

1. Правесці (праводзіць) мабілізацыю (у 1, 2 знач.). Бязвусым юнаком быў Антось Галамака, калі ў шаснаццатым годзе мабілізавалі яго ў царскую армію. Чарнышэвіч. Калі пачалася вайна, бацьку і Грышу мабілізавалі адразу, а Юрка астаўся ў акупацыі. Навуменка.

2. перан. Прывесці (прыводзіць) у актыўны стан для дасягнення якой‑н. мэты, выканання якога‑н. задання. Навучаны шматгадовым вопытам, Яраш усё зразумеў і .. мабілізаваў свой спакой і вытрымку. Шамякін.

[Ад фр. mobiliser.]

мабілізацыйны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мабілізацыі (у 1, 2 знач.). Мабілізацыйная гатоўнасць. Мабілізацыйны план. Мабілізацыйнае прадпісанне.

мабілізацыя, ‑і, ж.

1. Прызыў ваеннаабавязаных запасу на абавязковую ваенную службу ў сувязі з аб’яўленнем вайны. У чатырнаццатым годзе Вінцук Адамавіч трапіў на фронт па першай мабілізацыі. Машара. // Прыцягненне, прызыў каго‑н. для выканання важнага масавага мерапрыемства. Мабілізацыя насельніцтва на барацьбу з паводкай.

2. Перавод узброеных сіл краіны з мірнага становішча ў стан гатоўнасці да вайны. Мабілізацыя арміі. // Перавод усіх галін народнай гаспадаркі на ваеннае становішча. Мабілізацыя прамысловасці.

3. перан. Давядзенне чаго‑н. да стану актыўнай гатоўнасці выканаць якое‑н. заданне. Мабілізацыя сіл. Мабілізацыя ўвагі.

[Фр. mobilisation ад лац. mobilis — рухомы.]

маг, ‑а, м.

1. Той, хто нібыта валодае танцамі магіі; чарадзей, чараўнік. // перан. Пра чалавека, які робіць што‑н. надта лёгка і лоўка. Мы ведаем цяпер Тваё імя, Купала, Вялікіх песень маг І сэрцаў валадар. Глебка.

2. На Старажытным Усходзе — жрэц, які спраўляў рэлігійныя абрады і прадказваў будучае.

[Грэч. mágos ад перс. muğ — вогнепаклоннік.]