Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лёгачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лёгкіх. Лёгачная артэрыя.

лёгка,

1. Прысл. да лёгкі (у 1–5 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра спакойны, ціхамірны стан чалавека. Мне стала лёгка-лёгка. Бядуля. // Весела, радасна, добра. З бацькам заўсёды было лёгка, бесклапотна і весела. Чарнышэвіч.

•••

Лёгка сказаць гл. сказаць.

лёгка..., (а таксама легка...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «лёгкі», напрыклад: лёгкапранікальны, лёгкарастваральны.

лёгкаатлет, ‑а, М ‑леце, м.

Спартсмен, які займаецца лёгкай атлетыкай.

лёгкаатлетка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да лёгкаатлет.

лёгкаатлетычны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лёгкай атлетыкі. Лёгкаатлетычная бегавая дарожка. Лёгкаатлетычныя спаборніцтвы.

лёгкавагавік, ‑а, м.

Спартсмен, пераважна барэц, з невялікай, лёгкай вагой цела.

лёгкавымоўны, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка вымаўляецца. Лёгкавымоўнае спалучэнне гукаў.

лёгкавыпарны, ‑ая, ‑ое.

Спец. Які лёгка выпараецца. Лёгкавыпарное рэчыва.

лёгкавырашальны, ‑ая, ‑ае.

Які можна лёгка вырашыць, які лёгка паддаецца вырашэнню. Лёгкавырашальная праблема.