Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лыгацца, ‑аецца; незак.

Зал. да лыгаць.

лыгаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Нанізваць якія‑н. рэчы на шнурок, дрот і пад. Лыгаць баранкі.

2. Начэпліваць вяроўку на рогі, шыю жывёле. Лыгаць кароў. Лыгаць коней.

лыжаролеры, ‑аў; адз. лыжаролер, ‑а, м.

Лыжы на роліках для летніх трэніровак лыжнікаў.

лыжачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Памянш. да лыжка; невялікая лыжка.

2. Тое, што і дыхавіца (у 2 знач.). У галаве шумела і балела ў грудзях, аж калола пад лыжачкай. Кухараў. Захацелася есці, аж пад лыжачкай засмактала. Сабаленка.

лыжачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лыжкі; звязаны з вытворчасцю лыжак.

лыжачнік, ‑а, м.

Майстар, які робіць драўляныя лыжкі.

лыжка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Прадмет сталовага прыбора для зачэрпвання рэдкай або рассыпістай ежы. Сталовая лыжка. Чайная лыжка. ▪ На прыпечку стаялі гліняная міска, чыста вымытая, а ў ёй дзве драўляныя лыжкі. Кулакоўскі. // Колькасць рэчыва, якое можа ўмясціцца ў лыжцы. Чайная лыжка солі. ▪ Якуб сёрбае лыжак колькі капусты і зноў гаворыць. Якімовіч.

•••

У лыжцы вады ўтапіць гл. утапіць.

лыжкавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і лыжачны.

лыжны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да лыжаў. Лыжная фабрыка. Лыжны след. // Прызначаны для хадзьбы на лыжах. Лыжка касцюм. // Звязаны з хадзьбой, бегам на лыжах. Лыжны спорт. Лыжны паход.

2. Які складаецца з лыжнікаў. Лыжная каманда.

лыжня, ‑і, ж.

След, пракладзены лыжамі. Коля збочвае з дарогі і па пракладзенай лыжні ідзе да ракі. Шыловіч.