Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лжывасць,

гл. ілжывасць.

лжывы,

гл. ілжывы.

лжэвучэнне,

гл. ілжэвучэнне.

лжэнавука,

гл. ілжэнавука.

лжэнавуковы,

гл. ілжэнавуковы.

лжэпрысяга,

гл. ілжэпрысяга.

лжэсведка,

гл. ілжэсведка.

лжэсведчанне,

гл. ілжэсведчанне.

ілжывасць і лжывасць, ‑і, ж.

Уласцівасць ілжывага. Ілжывасць рэлігійных догматаў. Ілжывасць буржуазнага друку. ▪ Ф. Багушэвіч выкрывае лжывасць і недакладнасць прынцыпу буржуазнага права «роўнасці ўсіх перад законам». Лушчыцкі.

ілжывы і лжывы, ‑ая, ‑ае.

1. Схільны да хлусні, падману; непраўдзівы, хлуслівы. Ілжывы чалавек. ▪ Але што .. [ксяндза і яго сястру] прымушае быць такімі лжывымі, ліслівымі, так прыкідвацца! Чарнышэвіч.

2. Які змяшчае ў сабе хлусню, падман, няпраўду; наўмысна скажоны. Ілжывыя словы. Ілжывыя звесткі. Ілжывыя паказанні. // Прытворны, фальшывы. Ілжывы пафас. Ілжывая сціпласць. ▪ Творы пісьменніка палемічна завостраны супраць ілжывай «экзотыкі» буржуазна-прыгодніцкіх раманаў. Гіст. бел. сав. літ.

3. Які не адпавядае сапраўднасці, рэчаіснасць памылковы. Ілжывыя вывады. Ілжывае вучэнне.