Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кювет, ‑а, М ‑веце, м.

Канава ўздоўж дарогі або чыгуначнага палатна для сцёку вады.

[Фр. cuvette.]

кювета, ‑ы, ДМ ‑це; Р мн. ‑ет; ж.

Плоская прамавугольная ванначка для праяўлення і апрацоўкі фатаграфічных пласцінак і адбіткаў.

[Фр. cuvette.]

кюрасо, нескл., н.

Апельсінавы лікёр.

[Ад геагр. назвы.]

кюры, нескл., н.

Адзінка радыеактыўнасці рэчываў.

[Ад уласн. імя.]

кюрый, ‑ю, м.

Штучна атрыманы радыеактыўны хімічны элемент з атамным нумарам 96.

[Ад уласн. імя.]

кюрэ, нескл., м.

Каталіцкі прыходскі свяшчэннік у Францыі, Бельгіі і некаторых іншых краінах.

[Фр. curé.]