Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ку-клукс-клан, ‑а, м.

Тайная тэрарыстычная расісцкая арганізацыя ў ЗША.

[Англ. Ku-Klux-Klan — відавочна, ад грэч. kýklos — кола, сход і англ. clan — род, група сваякоў.]

куб 1, ‑а; мн. кубы, ‑оў; м.

1. Геаметрычнае цела — правільны шасціграннік, усе грані якога квадраты. Начарціць куб. // Пра што‑н. з формай, выглядам такога шматгранніка. Бетонны куб.

2. Здабытак ад множання якога‑н. ліку самога на сябе два разы; трэцяя ступень ліку.

3. Разм. Кубічны метр. Куб дроў.

[Грэч. kybos.]

куб 2, ‑а; мн. кубы, ‑оў; м.

Пасудзіна цыліндрычнай формы для перагонкі або кіпячэння вадкасці; тытан 3. То яе бачым са шчоткаю ля падлогі, то з мокраю анучаю ля акон, то ля вялізнага куба, дзе гатавалася вада для студэнтаў. Броўка.

ку́бавы, ‑ая, ‑ае.

Сіні, з яркім густым адценнем. Кубавая фарба. Кубавая матэрыя.

кубавы́,а́я, ‑о́е.

1. Які мае адносіны да куба 2. Кубавая батарэя для перагонкі нафты.

2. у знач. наз. кубавая, ‑ой, ж. Памяшканне, дзе знаходзіцца куб 2. Калі Веньямін, набраўшы ў кубавой кіпятку, сеў вячэраць, у пакой увайшлі яшчэ два яго тубыльцы. Навуменка.

кубак, ‑бка, м.

1. Невялікая, звычайна з ручкай, фарфоравая гліняная ці іншая пасудзіна для піцця. Лукаш апетытна еў з чыгуна бульбяную кашу, кусаў хлеб і запіваў з вялікага белага кубка малаком. Ермаловіч.

2. Ваза з каштоўнага матэрыялу, што ўручаецца пераможцу ў спартыўным спаборніцтве як прыз. Пераходны кубак.

кубаметр, ‑а, м.

Кубічны метр. Кубаметр грунту.

кубанка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм.

1. Сорт пшаніцы.

2. Шапка са смушкавым аколышкам і плоскім верхам.

[Ад назвы ракі Кубані на Паўночным Каўказе.]

кубападобны, ‑ая, ‑ае.

Па форме падобны на куб 1 (у 1 знач.).

кубатура, ‑ы, ж.

Аб’ём чаго‑н., выражаны ў кубічных адзінках. Кубатура памяшкання.

кубаўшчык, ‑а, м.

Рабочы, які абслугоўвае куб 2.

кубаўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да кубаўшчык.