Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ксенон, ‑у, м.

Хімічны элемент, адзін з інертных газаў, які прымяняецца ў электратэхніцы.

[Ад грэч. xenos — чужы.]

ксераграфія, ‑і, ж.

Фатаграфічны працэс, заснаваны на дзеянні святла на матэрыял са святлоадчувальным слоем з паўправадніка, на які перад здымкай наносіцца электрастатычны зарад.

[Ад грэч. xēros — сухі і graphō — пішу.]

ксеракопія, ‑і, ж.

Копія, здымак, якія атрыманы шляхам ксераграфіі.

[Ад грэч. xēros — сухі і лац. copia — мноства.]

ксераформ, ‑у, м.

Жоўты парашок, які выкарыстоўваецца ў прысыпках і мазях як антысептычны сродак.

[Ад грэч. xēros — сухі і лац. forma — выгляд.]

ксерафіты, ‑аў; адз. ксерафіт, ‑у, М ‑фіце, м.

Засухаўстойлівыя расліны, здольныя пераносіць перагрэў і абязводжванне.

[Грэч. xēros — сухі і phyton — расліна.]

ксціцца, кшчуся, ксцішся, ксціцца; незак.

Разм. Хрысціцца. Час ад часу кухар шаптаў «Вочча наш», ксціўся-маліўся, абціраў пот і маўкліва, старанна смажыў, перчыў, паліваў... Гарэцкі.

ксціць, кшчу, ксціш, ксціць; незак.

Разм. Хрысціць.

ксяндзоўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ксяндза, належыць яму. Ксяндзоўская сутана.

ксёндз, ксяндза, м.

Польская назва каталіцкага свяшчэнніка.

[Польск. księndz.]

ксіла... (гл. ксіло...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «ксіло...» не пад націскам, напрыклад: ксілаграфічны, ксілаліт.