Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

...кок, ‑а, м.

Другая частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: «кокі», «кок 3», напрыклад: стрэптакок, стафілакок і пад.

...ком 1, ‑а, м.

Другая састаўная частка складанаскарочаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову «камітэт», напрыклад: мясцком, заўком.

...ком 2, ‑а, м.

Другая састаўная частка складанаскарочаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову «камісар», напрыклад: нарком, ваенком.

кабыз і кобыз, ‑а, м.

Казахскі струнны смычковы музычны інструмент.

[Цюрк. кобыз.]

каваны і кованы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад каваць (у 1, 2 і 3 знач.).

2. у знач. прым. Зроблены з металу каваннем. Каваны меч.

3. у знач. прым. Абабіты палосамі жалеза. Каваная скрыня. Каваныя драбіны.

4. у знач. прым. З падковамі, падкаваны. Каваныя коні. // З металічнымі падкоўкамі (пра боты, абцасы і пад.). Наперадзе, як ступа, Ішоў млынар Ігнат; Каваным ботам стукаў, Масніцы ўгінаў... Панчанка.

5. перан.; у знач. прым. Дакладны, выразны, пластычны (пра верш, стыль і пад.). Янка Купала з уласцівым яму майстэрствам перакладаў каваныя радкі «Меднага конніца». Лужанін.

кальцо́,а́; мн. ко́льцы (з ліч. 2, 3, 4 кальцы́), ко́льцаў; н.

1. Прадмет, звычайна металічны, які мае форму вобада, абруча, акружнасці. Па баках ад яе [варонкі] пагойдваліся скручаныя кольцы калючага дроту. Пятніцкі. Каб зрабіць.. [бугая] больш-менш паслухмяным, яму патрэбна было ўправіць у ноздры кальцо. Ракітны. Рвануў Даніла Ланцугі, І кольцы трэснулі са звонам. Колас. // мн. (кольцы, ‑аў). Гімнастычны снарад, які складаецца з двух падвешаных абручоў.

2. чаго. Тое, што мае форму такога прадмета. Дзед Мірон закурвае люльку, з-пад парыжэлых вусоў выпускае кольцы дыму, усё роўна бы паравоз, і ціха ўсміхаецца. Даніленка. // Тое, што абкружае, апаясвае, замыкае што‑н. або каго‑н. Кальцо блакады. ▪ Эвакуіраваныя чырвоныя прарваліся праз кальцо белых, кальцо, што сцягвалася наўкол горада. Мікуліч. Цяжка было зразумець, як яны [партызаны] змаглі вырвацца з кальца, знішчальнага агню. Брыль.

3. Канцавы пункт трамвайнага, аўтобуснага і інш. маршрутаў, дзе робіцца паварот для прадаўжэння шляху ў зваротным напрамку. Трамвайнае кальцо. Кальцо тралейбуса. Даехаць да кальца.

канавязь і конавязь, ‑і, ж.

Прыстасаванне ў выглядзе гарызантальнага тонкага бервяна на слупах для прывязвання коней на адкрытым месцы. Каля .. [бальніцы] раслі старыя стромкія таполі і стаяла абшмуляная лейцамі канавязь. Грахоўскі.

капа́ны і ко́паны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад капа́ць.

2. у знач. прым. Вычасаны з дрэва, выкапанага з коранем; не гнуты (пра полаз).

касы́,а́я, ‑о́е і косы, ‑ая, ‑ае.

1. Размешчаны, накіраваны пад вуглом да гарызантальнай паверхні; не адвесны. Касы лівень. ▪ Вось жанчыны дайшлі да рога вуліцы, і касы барвовы промень сонца ўдарыў ім у вочы. Мікуліч. Ішоў косы сцюдзёны дождж, на ветры разбіваўся і плыў несканчоным туманам. Скрыган. // Які ідзе нахільна да прамой лініі, перасякае што‑н. наўскос. Касы почырк. Сшытак у касую лінейку. ▪ Касыя, доўгія цені ад прысадаў слаліся на брук. Мурашка. // Накіраваны ўбок, які ідзе збоку. Касы пагляд.

2. Скрыўлены, перакошаны, несіметрычны. Струхнелыя, абклееныя старымі афішамі, з касымі вокнамі і дзвярамі дамы нагадваюць катакомбы. Філімонаў. // Размешчаны збоку, не ў цэнтры. Касы каўнер. Насы прабор валасоў.

3. Касавокі. Услед за ім [Зосіным бацькам] пераступіў парог Васіль Бераг, малады і моцны, але.. сутулы і касы, з лёгкім рабаціннем на белым пляскатым твары. Гартны. // Які глядзіць коса, косіць (пра вочы). Уласюк пагладзіў свае пышныя, чорныя вусы, зірнуў на Лабановіча касымі вачамі. Колас.

4. перан. Недружалюбны, падазроны, недаверлівы (пра позірк, погляд). [Містэр Лаяна] бачыў і панурыя твары, і касыя позіркі, і тлеючыя аганькі нянавісці ў апушчаных вачах. Лынькоў.

5. у знач. наз. касы, ‑ога, м. Разм. Заяц. Заяц, як мячык, падскочыў угару, крута павярнуў і яшчэ хутчэй панёсся полем на рог лесу. Мікола ўсміхнуўся — пашанцавала касому! Краўчанка.

•••

Касы парус гл. парус.

Касы трохвугольнік гл. трохвугольнік.

Касы сажань у плячах гл. сажань.

У касы сажань ростам гл. сажань.

кобальт, ‑у, М ‑льце, м.

1. Хімічны элемент, серабрыста-белы метал з чырванаватым адлівам, цвярдзейшы за жалеза.

2. Цёмна-сіняя фарба, у састаў якой уваходзіць кобальт.

[Ням. Kobalt.]

кобальтавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кобальту, змяшчае ў сабе кобальт. Кобальтавая руда. Кобальтавая сталь.

2. Колеру кобальту; цёмна-сіні.