Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кеб, ‑а, м.

Аднаконны экіпаж у Англіі.

[Англ. cab.]

кегель, ‑ю, м.

Памер друкарскай літары (у вышыню), вызначаны ў друкарскіх пунктах.

[Ням. Kegel.]

кегельбан, ‑а, м.

Драўляны памост для гульні ў кеглі, а таксама спецыяльнае памяшканне для гэтай гульні.

[Ням. Kegelbahn.]

кегельны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кегляў. Кегельны шар.

кеглі, ‑яў; адз. кегля, ‑і, ж.

1. Гульня, якая заключаецца ў збіванні шаром драўляных або пластмасавых слупкоў, расстаўленых у пэўным парадку. Гуляць у кеглі.

2. Драўляныя або пластмасавыя слупкі для гэтай гульні.

[Ням. Kegel.]

кедр, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Хвойнае вечназялёнае дрэва. Ліванскі кедр. Гімалайскі кедр. // Распаўсюджаная народная назва некаторых відаў хвоі, якія даюць ядомае насенне — арэшкі. Сібірскі кедр.

2. ‑у. Драўніна гэтага дрэва.

[Грэч. kedros.]

кедравы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кедра. Кедравы лес. Кедравыя арэхі.

кедрач, ‑а, м.

Разм.

1. Тое, што і кедр. Непралазнаю цёмнай сцяною Ў цёплых шапках стаяць кедрачы. Хведаровіч.

2. Лес з сібірскага кедра. Іван Сяргеевіч прыпомніў, што ў кедрачы, каля сухастояў, ляжала сухое галлё. Мяжэвіч.

кедраўка, ‑і, ДМ ‑раўцы; Р мн. ‑вак; ж.

Невялікая лясная птушка атрада вераб’іных цёмна-бурага колеру з белымі плямамі, якая харчуецца кедравымі арэшкамі.

кедроўнік, ‑у, м.

Лес, які складаецца з кедравых дрэў. Сонца пачало ўжо хавацца за зубчаткай кедроўніку. Лукша.