Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зара́, ‑ы; мн. зо́ры, зор і зо́раў; ж.

1. Яркая афарбоўка гарызонта пры захадзе і ўсходзе сонца. Вячэрняя зара дагарала на захадзе, і водбліскі яе адлюстроўваліся на воднай роўнядзі далёкіх сажалак. Чарнышэвіч. Шуст спяшаўся, бо на ўсходзе ўжо разлівала ружовасць ранішняя зара. Шчарбатаў. // Час перад усходам або захадам сонца, калі гарызонт набывае такую афарбоўку. Ён выедзе досвіткам сінім Араць свой загон на зары. Панчанка.

2. перан.; чаго. Пачатак, зараджэнне чаго‑н. (новага, радаснага і пад.). На зары цывілізацыі. ▪ Я цяпер без багацця багаты на зары квітнеючых дзён. Дудар.

3. звычайна мн. (зо́ры, зор і зо́раў). Зорка. Першыя зоры ўжо замігацелі то там, то сям у бяздонным небе. Колас.

•••

Ад зары (і) да зары; з зары да зары — а) увесь дзень, з раніцы да вечара. — Няма часу, каторы дзень ад зары да зары за касой на сенакосе. Машара; б) усю ноч, з вечара да раніцы. У кожнага салаўя, Ад зары да зары, Песня непаўторная. Танк.

Ні свет ні зара гл. свет.

зоа... (а таксама заа...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая: а) паказвае на адносіны да жывёльнага свету, напрыклад: зоагеаграфія, зоагігіена; б) адпавядае па значэнню слову «заалагічны», напрыклад: зоадэндрарый, зоакабінет.

[Ад грэч. zōon — жывёліна.]

зоаветэрынарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гадоўлі, кармлення, утрымання і правільнага выкарыстання сельскагаспадарчых жывёл і іх лячэння. Зоаветэрынарны інстытут.

зоагеаграфічны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да зоагеаграфіі.

зоагеаграфія, ‑і, ж.

Навука аб размеркаванні, размяшчэнні жывёл на зямным шары.

зоагеограф, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне зоагеаграфіі.

зоагігіена, ‑ы, ж.

Навука аб ахове здароўя жывёл.

зоагігіенічны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да зоагігіены. Зоагігіенічныя ўмовы.

зоамагазін, ‑а, м.

Заалагічны магазін.

зоамарфізм, ‑у, м.

Рэлігійны светапогляд, згодна з якім багі ўяўляюцца ў выглядзе жывёл.

[Ад грэч. zōon — жывёліна і morphē — форма.]