Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

...збыт,

Другая частка складаных слоў (назваў устаноў, арганізацый), якая ўжываецца ў значэнні: «які займаецца збытам чаго‑н.», напрыклад: маслазбыт, энергазбыт.

збавенне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. збаўляць 2 — збавіць 2 і стан паводле знач. дзеясл. збаўляцца 2 — збавіцца 2; ратунак. Адтуль збавення прагнуць людзі, А ў людзях ходзіць слых такі, Што будуць тут бальшавікі — Браты і правільныя суддзі. Колас.

збавенны, ‑ая, ‑ае.

Збавіцельны, выратавальны. Але ў такім стане [здранцвення] я быў якую секунду. Збавенны страх вызваў эмоцыі, мабілізаваў усе сілы і здольнасці да самаабароны. Карпюк.

збавёны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад збавіць 2.

збавіцель, ‑я, м.

Той, хто збавіў або збаўляе каго‑н. ад небяспекі, смерці; выратавальнік. Усе верылі Зіне, спадзяваліся на яе, бачылі ў ёй свайго збавіцеля ад пакут, а то можа і ад смерці. Кулакоўскі. Вынеслі з пакояў стол. На яго ўзлез Антось. — Таварышы! Пойдзем сустракаць Чырвоную Армію! Збавіцеляў нашых! Яны ўжо блізка. Чарнышэвіч.

збавіцелька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Жан. да збавіцель.

збавіцельны, ‑ая, ‑ае.

Які прыносіць збавенне; выратавальны. [Карызна] не сачыў нават больш за ходам пасяджэння — сядзеў моўчкі ў сваім кутку, акунуўшыся ў збавіцельную бяздумнасць. Зарэцкі.

збавіцца 1, ‑віцца; зак.

Разм. Зменшыцца. убавіцца. Скорасць машыны збавілася.

збавіцца 2, збаўлюся, збавішся, збавіцца; зак.

Пазбегнуць каго‑, чаго‑н., пазбавіцца, вызваліцца ад каго‑, чаго‑н. Гэта сустрэча здавалася .. [Зосі] цяжкім сном. Яна не магла збавіцца ад гэтага сну. Бядуля. Надакучылі госці братам. Пачалі яны думаць, як ад іх збавіцца. Якімовіч.

збавіць 1, збаўлю, збавіш, збавіць; зак., што.

1. Адняць (якую‑н. частку) ад агульнай колькасці, вагі і пад. Збавіць кілаграм вагі.

2. таксама чаго. Зменшыць велічыню або колькасць чаго‑н.; убавіць. Збавіць цану. Збавіць крок (пайсці цішэй). Збавіць вагі, у вазе (пахудзець). ▪ Нам нічога не аставалася, як толькі збавіць ход, каб ненарокам не перакуліць лодку. Сачанка. // Зменшыць сілу чаго‑н.; аслабіць, знізіць. Збавіць тон. ▪ Калі абставіны склаліся так, што Дарошку не давялося ўключыцца ў другі тур конкурсу, юнак не збавіў тэмпаў, не пачаў працаваць горш. Арабей.

•••

Збавіць газ — зменшыўшы наступленне гаручага, сцішыць ход машыны.

збавіць 2, збаўлю, збавіш, збавіць; зак., каго-што.

Памагчы пазбегнуць каго‑, чаго‑н.; пазбавіць, вызваліць ад каго‑, чаго‑н. Збавіць ад бяды. Збавіць душу ад пакут. ▪ Адзіны выхад іх ад смерці збавіць — У час зацішша з крэпасці адправіць. Бачыла.

•••

Божа збаў гл. бог.

збавіць 3, збаўлю, збавіш, збавіць.

Зак. да бавіць.

збадзяцца, ‑тося, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Разм. Стаць бадзягам (бадзягай), валацугам (валацугай). Зусім збадзяўся чалавек.