Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жрыца, ‑ы, ж.

Жан. да жрэц.

жрэц, жраца, м.

1. Свяшчэннаслужыцель язычніцкіх рэлігій, які спраўляў богаслужэнне і абрад ахвярапрынашэння.

2. перан.; часам іран. Той, хто прысвяціў сябе служэнню чаму‑н. (навуцы, мастацтву і пад.).

жрэцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да жраца, жрацоў, належыць ім. Жрэцкая каста.

жрэцтва, ‑а, н.

1. Заняткі, абавязкі жраца.

2. зб. Саслоўе жрацоў.