Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

еўгеніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Вучэнне аб спадчынным здароўі людзей і шляхах паляпшэння яго спадчынных уласцівасцей; выкарыстоўвалася рэакцыянерамі і расістамі, каб абгрунтаваць і апраўдаць панаванне эксплуататарскіх класаў і расавую дыскрымінацыю.

[Ад грэч. eugenēs — высакароднага паходжання, добрай пароды.]

еўгеніст, ‑а, М ‑сце, м.

Паслядоўнік еўгенікі.

еўгенічны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да еўгенікі.

еўнух, ‑а, м.

Кастрыраваны наглядчык за жанчынамі ў гарэме.

[Ад грэч. eunúchos — ахоўнік ложа.]

еўрабачанне, ‑я, н.

Міжнародная арганізацыя для абмену тэлевізійнымі перадачамі паміж капіталістычнымі краінамі Еўропы, некаторымі краінамі Азіі і Афрыкі і яе перадачы.

еўразійскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Еўразіі. Еўразійская тэрыторыя. Еўразійская раса.

еўразія, ‑і, ж. (з вялікай літары).

Скарочаная назва еўрапейска-азіяцкага мацерыка, якая ужываецца ў геаграфіі, геалогіі.

еўрапеец, ‑пейца, м.

Жыхар або ўраджэнец Еўропы. Першыя еўрапейцы, якія прыехалі ў Аўстралію пасля адкрыцця гэтага кантынента, былі надзвычай здзіўлены вонкавым выглядам адной жывёліны. Матрунёнак.

еўрапейка, ‑і, ДМ ‑пейцы; Р мн. ‑пеек; ж.

Жан. да еўрапеец.

еўрапейскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Еўропы. Еўрапейскія краіны. Еўрапейскі алень. ▪ Стамбул лічыцца адным са старэйшых еўрапейскіх гарадоў: ён быў заснаваны візантыйцамі дзве тысячы семсот гадоў назад. «Полымя». // Які адносіцца да народаў і дзяржаў Заходняй Еўропы. Еўрапейская культура. Еўрапейская прэса.