Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

егер, ‑а, м.

1. Паляўнічы-прафесіянал, які вядзе нагляд за дзікімі жывёламі, арганізуе паляванне, абучае паляўнічых сабак і інш. // Работнік лясной аховы ў запаведніках. У лесе егер Дзямід ведаў кожны кусцік, кожную птушку, кожнага звера з усімі яго звычкамі і норавамі. В. Вольскі.

2. Салдат асобых стралковых палкоў у некаторых арміях 17 — сярэдзіны 19 стст.

[Ням. Jäger — паляўнічы, стралок.]

егермайстар, ‑тра, м.

Чын і пасада начальніка над прыдворнымі егерамі.

[Ням. Jägermeister.]

егерскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да егера. Егерскія абавязкі. Егерскі полк.

егіпецкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Егіпта, егіпцян, належыць ім. Егіпецкія піраміды. Егіпецкая архітэктура.

егіпталогія, ‑і, ж.

Сукупнасць навук, якія вывучаюць гісторыю, мову і культуру Старажытнага Егіпта.

егіптолаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне егіпталогіі.

егіпцяне, ‑цян; адз. егіпцянін, ‑а, м.; егіпцянка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. егіпцянкі, ‑нак; ж.

Асноўнае насельніцтва Егіпта.