Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ева́нгелле, ‑я, н.

1. Частка бібліі, у якой змяшчаюцца легендарныя апавяданні пра жыццё і вучэнне міфічнага Ісуса Хрыста (з’яўляецца асновай хрысціянскага веравучэння).

2. перан. Кніга, твор, у якіх змяшчаюцца асноўныя прынцыпы чаго‑н.

[Ад грэч. euaggélion — добрая вестка.]

евангельскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да евангелля, заснаваны на евангеллі (у 1 знач.). Евангельскі тэкст.

евангеліст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Кожны з чатырох складальнікаў евангелля (у 1 знач.), якія былі прызнанне царквой.

2. Член евангелічнай абшчыны або секты. У Мінску сваю абшчыну — «збор» у канцы XVII ст. мелі евангелісты і кальвіністы. «Полымя».

евангелістка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да евангеліст (у 2 знач.).

евангелічны, ‑ая, ‑ае.

Які апіраецца на евангелле, выходзіць з евангелля (звычайна ў назвах, звязаных з рэлігійнымі напрамкамі ў хрысціянстве). Евангелічная секта.

•••

Евангелічная царква гл. царква.