Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дэ, нескл., н.

Назва літары «д».

дэ-факта, прысл.

Кніжн. Фактычна, сапраўды; проціл. дэ-юрэ. — Мы, як кажуць дыпламаты, нарэшце прызналі адзін аднаго дэ-факта. Шамякін.

[Лац. de facto.]

дэ-юрэ, прысл.

Кніжн. Юрыдычна, на падставе закона, фармальна; проціл. дэ-факта.

[Ад лац. de jure.]

дэ..., прыстаўка.

Абазначае: 1) аддзяленне, выдаленне, адмену, спыненне чаго‑н. або адваротнае дзеянне, напрыклад: дэгазацыя, дэкваліфікацыя, дэблакіраваць, дэмабілізацыя, дэнацыяналізацыя; 2) рух уніз, паніжэнне, спад, напрыклад: дэградацыя.

[Лац. de...]

дэанталагічны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэанталогіі.

дэанталогія, ‑і, ж.

1. Прафесіянальная этыка медыцынскіх работнікаў, прынцыпы іх паводзін, накіраваныя на максімальнае павышэнне карыснасці лячэння.

2. Раздзел этыкі, у якім разглядаюцца праблемы абавязку і абавязковага.

[Ад грэч. déon, déontos — патрэбнае, належнае і logos — вучэнне.]

дэбаркадэр, ‑а, м.

1. Плывучая прыстань для рачных суднаў. Лужкі — невялічкая прыстань, тут нават не было дэбаркадэра, і параходы прыставалі проста да крутога пясчанага берага. Краўчанка.

2. Уст. Платформа на чыгуначнай станцыі. На станцыі — на пероне, на дэбаркадэры і паміж рэек пахаджвалі чыгуначныя жандары, гарадавыя. Мурашка.

[Фр. débarcadére.]

дэбатавацца, ‑туецца; незак.

Зал. да дэбатаваць.

дэбатаваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што і без дап.

Абмяркоўваць што‑н., весці дэбаты. Дэбатаваць пытанне. Дэбатаваць доўгі час.

дэбаты, ‑аў; адз. няма.

Абмеркаванне якога‑н. пытання; спрэчкі. Пасля даклада пачаліся дэбаты. Спыніць дэбаты. ▪ Пазіраючы ажыўлены рух навакол парламента, мы ўспомнілі, што сёння адбываюцца дэбаты па ратыфікацыі .. пагадненняў. Лынькоў.

[Фр. debats.]