Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гювеч, ‑у, м.

1. Страва з смажанага мяса з агароднінай.

2. Кансерваваная гародніна з мясам.

[Тур. qiiveç.]

гюйс, ‑а, м.

Флаг, які паднімаюць на ваенных караблях 1‑га і 2‑га рангу ў часе стаянкі.

[Гал. geus.]

гюрза, ‑ы, ж.

Вялікая, даўжынёй да 1,5 метра ядавітая змяя, якая ў СССР сустракаецца ў Закаўказзі і паўднёвай частцы Сярэдняй Азіі.